Архіў навінаў
29.12.2011 Палітыка
Баранавіцкі актывіст Мікола Чарнавус выкліканы ў міліцыю

Участковы наведаў грамадскага актывіста і прадпрымальніка Міколу Чарнавуса дома і паведаміў, што той павінен з'явіцца ў міліцыю з дакументамі Грамадскага аб'яднання ўкраінцаў "Кобзарь" нібыта ў сувязі са здзяйсненнем актывістам нейкага самаўпраўства адносна аб'яднання. Па словах Чарнавуса, дакументаў аб'яднання ён не мае на руках, бо яны яны знаходзяцца на рэгістрацыі ва ўпраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

Нагадаем, што апошнім часам прадпрымальнік Чарнавус актыўна выступае супраць фальсіфікацый пад час паўторных выбараў Рады мясцовага рынку. Ён падаў заяўку на мітынг 19 снежня па гэтым пытанні. Выклік у міліцыю ён звязвае хутчэй з гэтымі падзеямі.

spring96.org/be/news/48664