Архіў навінаў
29.12.2011 Палітыка
Збор сродкаў для Алеся Бяляцкага: сабрана больш за 600 мільёнаў рублёў

Працягваецца збор сродкаў, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму да выплаты ў якасці "шкоды, нанесенай злачынствам". Сёння жонка Алеся – Наталля Пінчук даведалася, што на рахунак паступіла ўжо больш за 600 мільёнаў рублёў (больш чым 70 тысяч даляраў).

Сям'я і калегі Алеся Бяляцкага выказваюць вялікую ўдзячнасць усім, хто змог дапамагчы зняволенаму праваабаронцу, а таксама ўсім, хто ў гэтыя цяжкія для яго дні падтрымліваў маральна, дасылаючы лісты і паштоўкі ў турму.

Нагадаем, што сумма, якую, згодна з рашэннем суда, Алесь Бяляцкі павінен выплаціць, складае 757 млн. 526 тыс. 717 рублёў (прыкладна каля 90 тысячаў долараў). Наталля Пінчук адзначае, што калі на рахунак паступіць больш сродкаў, то яны пойдуць на аплату падатку, які жонка праваабаронцы павінна будзе выплаціць (12% ад агульнай сумы).

spring96.org/be/news/48674