Навіны
15.05.2019
Ад "кармленьня галубоў" да адміністратыўкі адзін крок...
 
Берасцеец Яўген Саўчук звярнуўся са скаргай на рашэнне суддзі А. Семенчука Ў Брэсцкі абласны суд.
 
Яўген Саўчук
 
Нагадаем, што 14 красавіка Яўген быў затрыманы супрацоўнікамі Ленінскага РАУС г. Брэста і правёў суткі пад вартай у ІЧУ Паўночнага гарадка. 15 красавіка суд Ленінскага раёна пакараў Яўгена 10 базавымі штрафамі на суму 245 рублёў. Па ч. 1 арт. 23. 34 КААП «за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».
Суддзя Брэстскага абласнога суда Андрэй Лешчанка
 
Яўген не пагадзіўся з пастановай суда, так як лічыць, што ў яго дзеяннях адсутнічае склад правапарушэння так як, ішоў, але не крычаў «Не заводу!», і ў матэрыялах справы па за галаслоўнымі паказаннямі супрацоўнікаў міліцыі няма пацверджання, што Яўген 14 красавіка нешта крычаў або ствараў небяспеку дзяржаўнаму ладу, жыццю і здароўю грамадзян.
Суддзя Брэсцкага абласнога суда Андрэй Лешчанка пастанавіў пакінуць пастанову суда Ленінскага раёна без зменаў, а скаргу без задавальнення.
Яўген не меў ілюзій наконт «справядлівасці» абласнога суда, перакананы, што пакаранне за шпацыр па горадзе 14 красавіка, гэта прамое парушэнне яго права на мірны сход, і мае намер звярнуцца са скаргай у Камітэт па правах чалавека.