Архіў навінаў
27.12.2011 Грамадства
Хрысьціянская моладзь зьбірае подпісы за адмену сьмяротнага пакараньня

Маладыя хрысьціянскія дэмакраты распачалі збор подпісаў за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Сустаршыня арганізацыі Марына Хоміч: «Мы ініцыявалі збор подпісаў пад зваротам за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. У інтэрнэце было шмат віртуальных ініцыятываў супраць сьмяротнага пакараньня, а мы, у сваю чаргу, вырашылі сабраць некалькі тысячаў подпісаў рэальных. У гэтыя сьвяточныя дні мы пачалі зьбіраць подпісы ля касьцёлаў і цэркваў. Трэба адзначыць, што людзі вельмі станоўча рэагуюць, падпісваюцца нават сем'ямі».

Зварот, складзены з удзелам юрыстаў, патрабуе неадкладнага ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі. На чарговым зьезьдзе БХД 17 сьнежня адбыўся і зьезд моладзі БХД, дзе было прынятае рашэньне аб правядзеньні кампаніі за адмену сьмяротнага пакараньня.

www.svaboda.org/content/article/24435245.html