Навіны
13.05.2019
Лемяшэўскі ўначы вывозіць акумулятары ў Пінск?
 
Сёння ноччу праціўнікамі завода АКБ каля Драгічына была спыненая фура з акумулятарамі, якая выехала з тэрыторыі завода пад Брэстам. Былі выкліканыя супрацоўнікі ДАІ, складзены пратакол.
Пра інцыдэнт праінфармаваныя КДБ, мытня і іншыя кантралюючыя органы.
Паводле афіцыйнай інфармацыі на заводзе ідуць пусканаладачныя работы, завод афіцыйна не запушчаны, акт прыёмкі завода ў эксплуатацыю не падпісаны, выкіды ў навакольнае асяроддзе нікім не кантралююцца.

Адкуль узяліся акумулятары, чаму яны без налепак, і чаму іх уначы перавозяць меркавана ў Пінск?
 
 
                                                                                               Служба навін "Берасцейскай вясны"