Навіны
11.05.2019
"Накрые ўсё Берасце". Праграма пра завод АКБ.
 
10 траўня на тэлеканале Белсат выйшла праграма Кожны з нас прысвечаная тэме будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем.
 
У ёй прынялі ўдзел актывісты мірных пратэстаў, якія працягваюцца ў Брэсце больш за год. На перадачу запрасілі і прадстаўнікоў акумулятарнай галіны, але ніхто з іх не з'явіўся, што не дзіўна. У здымках узялі ўдзел Дзям'ян Лепясевіч, Улад Абрамовіч, Ірына Сяліцкая, Уладзімір Мароз, Раман Кісляк, Дзмітрый Андрасюк, Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін.

Як гэта адбывалася:
За намі цудоўная “Пельменная” - выдатны дызайн, вельмі смачныя стравы і цудоўнае піва! Утульна і ціха.
 
Дзмітрыя Андрасюка рыхтуюць на выхад пад белсатаўскія пражэктары. На ТБ павінна быць прыгожая карцінка.
 
Аляксандр Кабанаў заўсёды з добрым настроем. Расказвае Дзям'яну і Ірыне пра рыбалку на возеры Сялец.
 
Вядучы праграмы «Кожны з нас Глеб Лабадзенка і брэсцкія актывісты».​
 
Пятрухін у творчым працэсе. Як заўсёды здымае неяк дзіўна.
 
Злева направа Дзмітрый Андрасюк, Уладзімер Мароз, Ірына Сіліцкая, Сяргей Пятрухін

Сяргей Пятрухін:

Перад намі здымаўся выпуск пра Курапаты. У перапынку паміж здымкамі я сустрэўся са Змітром Дашкевічам, з якім даўно хацеў пазнаёміцца і паціснуць яму руку. Шкада, што мала такіх беларусаў.

Сяргей Пятрухiн i Змшцер Дашкевіч

Дзіўная справа, пра Хатынь, дзе былі спалены 140 чалавек ведае ўвесь свет. Там пабудаваны мемарыяльны комплекс, туды ездзяць на экскурсіі турысты. У Курапатах ляжаць дзясяткі тысяч беларусаў і там будуюць скандальны рэстаран і скандальна «наводзяць парадак», прыбіраючы крыжы. І беларусы на гэта ніяк не рэагуюць. Гэта дзiўна. Нацыі ўсё роўна. Людзей гэта не хвалюе. Гамон! На магілах дзясяткаў тысяч забітых будуюць забаўляльны цэнтр і зносяць крыжы, а беларусы маўчаць. Ці беларусы ужо не нацыя, а проста «народзец» які жыве зніжкамі прадуктовых крам?

Краіна ператвараецца ў экалагічную памыйную яму, куды пераводзяць шкодныя вытворчасці з усяго свету, каб бяздарныя дармаеды чыноўнікі працягвалі падтрымліваць сваё годнае існаванне, а «народзец» ціха жуе ў стойле траву. Гамон!

Але з іншага боку ніякага парадоксу ў гэтым няма. Слабыя нацыі, якія па розных прычынах не могуць абараніць сябе, каб выжыць, сыходзяць.

Гэта натуральна – выжывае наймацнейшы.

Праблема ёсць. Завод небяспечны. Людзі супраць. Дзяржаўныя СМІ маўчаць, як партызаны. Прадстаўнікі АйПауэр у студыю для размовы не прыйшлі. Праблема, калі аб ёй маўчаць не рассмокчацца - гэта ўладам трэба цвёрда разумець. Берасцейцы не гатовыя паміраць за дабрабыт Лемяшэўскага і ягоных карумпаваных паслугачоў з берасцейскіх выканкамаў.

Завод будзе зачынены!

                                                                                                               Паўлюк Кавалёў