Навіны
08.05.2019
Лемяшэўскі вераломна "напаў" на Брэст! (фота, вiдэа)
 
Ініцыятыўнай групе вядома, што 30 красавіка праходзіла прыёмка завода ў эксплуатацыю, але завод не прынялі, то бок прыёмная камісія не падпісала адпаведныя дакументы.
Аднак, нягледзячы на гэта, завод АКБ пачаў працаваць!

Свінцовая мафія абрала для запуску доўгія травеньскія выхадныя, калі людзі разʼязджаюцца па цвінтароў, замежжам і адпачынкам.
Па словах мясцовых жыхароў і актывістаў, 1 траўня ў 21. 30 завод пачаў гудзець і раўці, на ўсю акругу. Працягвалася гэта пару гадзін – ніхто нічога не зразумеў і гэты факт ніяк не зафіксавалі.

Па словах мясцовых жыхароў і актывістаў, 1 траўня ў 21. 30 завод пачаў гудзець і раўці, на ўсю акругу. Працягвалася гэта пару гадзін – ніхто нічога не зразумеў і гэты факт ніяк не зафіксавалі.

3 траўня а 21. 55 «фабрыка смерці», як яе называюць берасцейцы, зноў пачала праяўляць бурныя прыкметы вытворчага жыцця, і актывісты ініцыятыўнай групы знялі на камеру начны завод, які працуе.

4 траўня раённая міліцыя прыняла афіцыйную заяву ад Дзмітрыя Бекалюка. Заява аб нелегітымнай працы завода ад Юліі Зубік была прынятая ў Берасцейскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя так сама 4 траўня.

Ведамства ўзначаліў Аляксандр Гарошка, зусім нядаўна змяніўшы на гэтай пасадзе Тамару Ялкоўскую. Злыя людзi сцвярджаюць, што Аляксандр Гарошка - пінскі наменклатуршчык з каманды Лемяшэўскага . Калі яму паказалі відэа з працуючым ноччу заводам Аляксандр Васільевіч сказаў, што гэты шум ад самалётаў з мясцовага аэрадрома))).

Чат ініцыятыўнай групы з аператыўнай інфармацыяй.                                                                6 траўня 02 г. 17 хв.
Выцяжка ціхая працуе, усе вокны ззаду свецяцца і механічны шум, але не рэактыўны, а ціхі стандартны.

У 20. 00 6 траўня актывісты заступілі на дзяжурства і праз кожную гадзіну прыязджалі на завод. Скончылі 7 траўня ў 3. 30. Завод маўчаў.                                                                            Запрацаваў завод каля 9 раніцы 7 мая.

7 траўня. 9 г. 20 хв. Алег Вялаў на заводзе: "З боку дарогі чутны гул, прычым з некалькіх месцаў завода. Гул розны. Еду з іншага месца - чую роў сістэм вентыляцыі. Скідваю ў чат відэа са гукам.

З 10 г. 00 хв. да 11 ч. 00 хв. назіраем, як пагрузчык перавозіць кубы з кіслатой па тэрыторыі ў бок цэха зарадкі акумулятараў.

Дмирий Бекалюк выклікае міліцыю. Міліцыя прыязджае, але чамусьці адразу ідуць на прахадную.Мы выцягваем міліцыянта з прахадной і пачынаем яму распавядаць сутнасць справы. Міліцыянт не ведае, працуе наагул завод ці не. Вартаўнік на прахадной таксама не ведае нічога. Міліцыянты прынялі заявы ад Алега Вялава і Улада Абрамовіча і апыталі прысутных.

Завод працаваў да вечара і 8 мая ў 8. 30 завёўся зноў.

Берасцейцы, усе мы ведаем, што на сённяшні дзень АйПайэр не мае падпісанага акту ўводу ў эксплуатацыю з прычыны адсутнасці подпісу з боку эколагаў Цэнтра экспертыз. 3кг свінцу, якія паабяцаў свінцовы кароль Лемяшэўскі пакуль толькі на паперы і змяніць гэты факт немагчыма. Прасцей напісаць закон, што свінец бяспечны!
Нягледзячы на гэта завод працуе!!! Днём і ноччу!!!
Гэта значыць, што мясцовыя ўлады (але гэта не дакладна, можа цэнтральныя) яшчэ раз падцерліся заканадаўствам і паклалі на нас, тых, хто забяспечвае іх нябеднае існаванне, з прыборам.

Пасля святаў будзе паведамлена мясцовым выканаўчым органам і ў міністэрствы і ведамствы.
Вялікая просьба, дапамагчы ва ўстанаўленні фактаў незаконнай дзейнасці завода.
Проста размеркавацца па часе і пад'язджаць да сцен завода, каб паслухаць наяўнасць / адсутнасць прыкмет яго працы.
Гэты завод - наша агульная бяда і праблема. Давайце абʼядноўвацца, пакуль яшчэ не позна.
Кожны з Вас можа ўнесці пасільны ўклад у барацьбу за чыстае паветра і здароўе нашых дзяцей. Адгукнуцца...перамога ўсё роўна будзе за намі...
Так што свінцовая мафія перамагла насельніцтва? Ці яшчэ не?  

На момант размяшчэння артыкула "фабрыка смерці" працуе...

 Далучайцеся да нашага iнстаграму https://www.instagram.com/berastseiskaia/

Далучайцеся да нашага юцюбу https://www.youtube.com/channel/UCHBEpCyJmliG5IoJzeeuy6g?view_as=subscriber

                                                                                                         Сяргей Пятрухiн, НР