Навіны
07.05.2019
Дагналі, каб праверыць дакументы (вiдэа).
 
Як паведамiла Алена Кузаўка, 5 траўня, калi яна з мужам i дзiцём шпацэравалi па вулiцы Гогаля, іх спынілі міліцыянты, якiя падбеглі ззаду і запатрабавалі прадʼявіць дакументы.
 
 

У адваротным выпадку пагражалі адвезці ў РАУС для высвятлення асобы. Гэты варыянт бацькоў не задаволіў – ехаць у міліцыю з маленькім дзіцем у калясцы – задавальненне вельмі сумнеўнае. Яны паказалі пашпарты. А міліцыянты старанна перапісалі іх дадзеныя.

Сяргей Пятрухiн, блогер «Народны рэпарцер»: Для чаго гэта робiцца? Магчыма для  таго, каб у будучынi прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Бо артыкул 23.34 стал брэсцкім трэндам. Мэта – запалохаць людзей. Грамадзяне Брэста заваявалі плошчу і кормяць там галубоў калі ім захочацца. Сілавікі не могуць прыдумаць нічога лепшага акрамя выкарыстання сваіх традыцыйных прыёмаў – запалохвання, падману і зневажанняў людзей. Калі Алену з мужам «запросяць» у міліцыю, ім ні ў якім разе не варта даваць ніякіх тлумачэнняў і скарыстацца 27 артыкулам Канстытуцыі, якая дае грамадзянам поўнае права не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх. Знаходжанне на плошчы Леніна не зʼяўляецца правапарушэннем, а даказваць удзел у масавым мерапрыемстве справа на міліцыянтаў. Хлусня маёраў міліцыі ў судзе глядзіцца вельмі весела.

Важна разумець, што міліцыянт вам не сябар, а форма часта ўводзіць грамадзян у зман. Супрацоўнікі міліцыі як правіла выконваюць загады начальства, а не стаяць на варце закона і дзеля выканання гэтага загаду гатовыя пайсці на любую подласць.

Cкрын з вiдэа

Трэба скардзіцца на дзеянні міліцыі ў пракуратуру. Як паказвае практыка, "фрахтаваць" адваката у падобных выпадках няма сэнсу. Калі самі не «отобъетесь» – ніякі адвакат, нават Гары Паганяйла, не дапаможа. Пад МУС і суд і пракуратура, і на ўзроўні горада i вобласці барацьба не дасць выніку. Трэба выходзіць на Менск. Тады зрухі будуць. Цэнтр тутэйшым хутка накруціць хвасты.

 Далучайцеся да нашага iнстаграму https://www.instagram.com/berastseiskaia/

Далучайцеся да нашага юцюбу https://www.youtube.com/channel/UCHBEpCyJmliG5IoJzeeuy6g?view_as=subscriber

                                                                                                                                  Паўлюк Кавалёў