Навіны
06.05.2019
Шэсця не было (фота, вiдэа)
 
5 траўня на плошчы Леніна ў Брэсце прайшло традыцыйнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода. На плошчу Ленiна прыйшло каля 120 чалавек. За прысутнымі назіралі супрацоўнікі міліцыі ў форме і цывільным, АМАП. Людзей папярэдзілі ў мегафон аб недапушчальнасці парушэння закона Аб масавых мерапрыемствах.
 
 
Адзін з лідараў ініцыятыўнай групы Дзямʼян Лепясевіч каментуе: "Працягнуцца пратэсты – трэба спытаць у людзей. Усё залежыць ад іх. Я буду сюды хадзіць столькі, колькі хопіць сіл. Я ўпэўнены, што гэты завод перанясуць. Тут трэба задаць пытанне: што яны (улады) будуць рабіць з фактам забруджвання? А тое, што яно наступіць, я не сумняваюся. І што яны будуць рабіць перад выбарамі? Больш пытанняў да іх, а не да мяне"
 
 
Сёння пасля кармлення галубоў шэсця не было. Каля 13.05 амаль усе разышліся.
Праўда, праз гадзіну стала вядома, што як мінімум у дваіх чалавек з тых, хто быў на плошчы, міліцыя праверылі дакументы і запісала іх звесткі. Па словах Рамана Кісляка, людзям сказалі, што яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ён не выключае, што ў далейшым іх прыцягнуць да адказнасці.

 
Ад Сяргея Пятрухiна стала вядома, што а 11 раніцы на вул. Энгелтса, каля свайго дома быў затрыманы берасцеец Віталь Шэвяленкаў. Затрыманне адбылося на вачах ягонага сына, якi моцна спужаўся. Жонка кажа, што зараз Вiталь знаходзiцца ў ИЧУ Ленінскага РАУС, падставай для затрымання – парушэнне артыкула 17.1 Каап «Дробнае хуліганства».
 
                 

 Далучайцеся да нашага iнстаграму https://www.instagram.com/berastseiskaia/

Далучайцеся да нашага юцюбу https://www.youtube.com/channel/UCHBEpCyJmliG5IoJzeeuy6g?view_as=subscriber

                                                                                               
                                                                                               Паўлюк Кавалёў