Навіны
01.05.2019
Участковы Iгнацюк "тлумачыць" чаму яго нельга здымаць на вiдэа
 
Участковы Ленінскага РАУС Сяргей Ігнацюк шырока вядомы за межамі свайго калятка. У шмат каго з калегаў ён выклікае захапленне і зайздрасць. Мала хто з участковых так моцна стаіць на нагах і мае такіх заступнікаў як Сяргей. Скандалы пераследуюць яго, як судовыя прыставы неплацельшчыкаў аліментаў, а з яго, як з гусака вада.
 
Знакамiты скандалёвы участковы Сяргей Iгнацюк
 
Гнюсная гісторыя са збіццём Паўла Камінскага і крымінальны пераслед блогера за слова «пляшывы», сказанае ў адрас Сяргея Ігнацюка ўжо ўвайшлі ў гісторыю сілавога ведамства яркім напамінам грамадскасці аб магутным карпаратыўным духу МУС, яго згуртаванасці і бязмежнай беспакаранасці.
 
 
Вячаслаў Барысюк на канале «Народны рэпарцёр» распавёў, што ўчастковы Ігнацюк двойчы збіваў яго. ІПракуратура маўчыць. Упраўленне ўласнай бяспекі таксама. Пад захопленыя погляды калег Сяргей Пятровіч ходзіць на службу і даглядае парадак на даручаным яму адміністрацыйным участку.
 
 
Уладзімір Каліноўскі сцвярджае, што ўчастковы Сяргей Ігнацюк неаднаразова парушаў у дачыненні да яго заканадаўства – біў, нецэнзурна абзываў, а сакавіку 2019 года забраў яго са шпіталю, дзе Уладзімір праходзіў курс лячэння на стацыянары,і на асабістым аўтамабілі адвёз на судовае разбіральніцтва. Дзякуй Богу, што ў суддзі хапіла розуму адмовіцца ад гэтай афёры.
 
 
30 красавіка мы сустрэліся з Сяргеем Ігнацюком у судзе, і, вядома ж, ён забараніў сябе здымаць-можа, какетнічаў? Ці яму прывыкаць да камеры і сафітаў? Вось толькі, абмяжоўваючы грамадзяніна ў праве на атрыманне і распаўсюд інфармацыі, участковы не змог спаслацца на адпаведны пункт заканадаўства.
 
 
Цяпер страшна ўявіць,што бы рабілася з нашымі міліцыянтамі і чыноўнікамі, калі б не было інтэрнэту. Бо, паклаўшы руку на сэрца, яны і з інтэрнэтам не баяцца тварыць дзічыну. Аднак дзякуючы iнету многія з іх разумеюць, што рана ці позна адказваць прыйдзецца. Бо факты рэч упартая.

 Далучайцеся да нашага iнстаграму https://www.instagram.com/berastseiskaia/

Далучайцеся да нашага юцюбу https://www.youtube.com/channel/UCHBEpCyJmliG5IoJzeeuy6g?view_as=subscriber

                                                                                                                               Народны Рэпарцёр