Навіны
21.04.2019
Галубы прынялі бок праціўнікаў будовы завода АКБ
 
Каб выцесніць з плошчы Леніна незадаволеных будовай завода АКБ берасцейскія ўлады зладзілі чарговае спартовае свята з удзелам палутара тысяч школьнікаў.
 
 
Пратэстоўцы сабраліся асобна побач з помнікам Леніну. Галубы прынялі бок праціўнікаў будовы завода АКБ.
 

Супрацоўнікі міліцыі праз гукаўзмацняльнік перыядычна папярэджвалі пратэстоўцаў аб недарушчальнасці парушэнняў бедарускага заканадаўства:

Мы вас папярэдзілі, усё знанмыя твары...”, - сказаў Мікалай Самасюк, намеснік началніка Ленінскага РАЎС, ЧВА начальніка райаддзела.

Грамадзкасць абураная”, - кажа Зміцер Бекалюк і расравядае як апынулася, што мінпрыроды загаманіла аб вывазе свінцовага смецця.

Зараз ініцыятыўная група звярнулась да прэзідэнта, каб ен звярнуў увагу на тыя пагрозы, што нясе завод АКБ. Ідзе збор подпісаў пад зваротам да прэзідэнта.

Людзі таксама віншуюць адзін аднаго з Вялікднём і Вербнай нядзеляй.

Шмат пераапранутых і натужна фільмуючых супрацоўнікаў.

Берасце корміць галубоў. Колькасць ўдзельнікаў павялічылась мабыць да паўтысячы.

Пратэстоўцы рушылі звычайным маршрутам.

Супрацоўнікі ДАІ забяспечваюць бяспечны пераход скрыжаванняў. Міліцыя ў цывільным суправаджае...

Не абышлось без правакацый. Усе міліцэйскае кіраўніцтва напагатове. АМАП. Пачуўся крык "Не заводу!" Калона не павелась на правакацыю і не падтрымала правакатара.

Было чуваць распараджэнні міліцэйскага кіраўніцтва, каго браць. Але абышлося, папалохалі праз гукаўзмацняльнік, некаторых перапісалі.

АМАП пакружляў. Ніхто не налякаўся. Калона дайшла да канца маршрута, да ЦУМа.

Нікаго не затрымалі...

Жыве Беларусь!