Навіны
19.04.2019
Берасцейскія ўлады прыправяць “Чарнобыльскі Шлях” буйным штрафам для нескароных
 
Суды над праціўнікамі будовы акумулятарнага завода прызначаныя на 18 красавіка суд Ленінскага раёна г. Брэста перанес на пазнейшы тэрмін.
 

Нагадаем, з браку навукова абгрунтаваных аргумантаў на карысць шкоднай вытворчасці берасцейскія ўлады апусцілісь да банальнага гвалту над грамадзкімі актывістамі.

Толькі за апошні тыдзень праваахоўныя органы праводзілі ператрусы і начныя візіты з мэтай затрымання, вуснамі нерадзівых міліцыянтаў былі агучаныя пагрозы: “органы апекі вашымі дзецьмі заапекуюцца”.

Арганізоўвалісь правакацыі і актывістаў выклікалі на допыты каб залякаць і адхіліць ад грамадзкай дзейнасці. Два дзесятка берасцейцаў падвергліся безпадстаўным затрыманням і арыштам.

15 красавіка адміністратыўна затрыманыя грамадзкія актывісты выйшлі на волю. Большасць прайшла праз так званы “адкрыты” суд у рэжымнай ўстанове Ленінскім РАЎС г.Брэста.

Суддзя Аляксандар Семянчук разгледзеў справы шэрагу грамадзян. У выніку некаторыя грамадзкія актывісты атрымалі штрафы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыестве супраць акумулятарнага завода, Ярмоленка Алег - 30 базавых, Трацюк Мікалай - 10 базавых. Рэшта запрасіла адвакатаў, таму большасці выдалі позвы на 18 красавіка.

Неўзабаве прыцягваемым да адказнасці пасыпалісь званкі ад сакратара суда Ленінскага раёна, маўляў, дата судовага разбіральніцтва перанесена, атрымайце іншыя позвы...

На сёння вядома, што суды над праціўнікамі будовы акумулятарнага завода пройдуць у наступныя дні:

  1. Вялаў Алег - 24.04.2019 11:30

  2. Андрасюк Зміцер - 24.04.2019 11:30

  3. Сендзер Віктар - 24.04.2019 10:30

  4. Казак Віталь - 24.04.2019 10:00

  5. Басаргіна Кацярына - 24.04.2019 11:00

  6. Кандрацюк Ягор - 25.04.2019 10:30

  7. Абляк Алесь - 25.04.2019 11:00

  8. Фесікава Таццяна - 25.04.2019 --

  9. Абрамовіч Уладзіслаў - 25.04.2019 11:30

  10. Вялічкін Уладзімір - 26.04.2019 10:00

  11. Малышэнка Дзяніс - 26.04.2019 10:00

  12. Казлоўскі Уладзімір - 26.04.2019 10:00

  13. Свірскі Сяргей - 26.04.2019 10:00

  14. Лепясевіч Дзем’ян - 26.04.2019 10:25

 

З чым зязаны перанос ёсць два мяркавання:

Праваабаронца Уладзімір Малей 17 красавіка быў на прыёме ў старшыні Берасцейскага абласнога суду, дзе ўзняў тэму ганебнай сітуацыі, што склалася вакол суда Ленінскага раёна . Размова тычылася эпізода з "адкрытым" судом ў закрытай ўстанове - Ленінскім РАУС. Пасля чаго пасыпаліся званкі.

Праваабаронца Ўладзімір Вялічкін згодны са сваім калегай, але як удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобылскай АЭС, бачыць у гэтым прыхаваную мэту: “Абгадзіць чарговую гадавіну чорнай для беларусаў падзеі. Мала беларусам радыяцыі, дык улады падагналі берасцейцам асаблівы падарунак, шкодную вытворчасць, якую прыправяць буйным штрафам для нескароных. Каб іншыя баялісь і бачылі, што небажыхарам усё можна”.