Навіны
07.04.2019
У Берасці прайшла дэманстрацыя пад лозунгам “Не заводу АКБ” (фотарэпартаж)
 
У гэтую нядзелю ўлады зладзілі на пдошчы дзіцячыя спартовыя паказныя выступы. Але дзіцячае шоў адно, а “кармленне галубоў” - іншае. На плошчы па традыцыі сабраліся прыхільнікі закрыцця завода АКБ. Жахі мінулага тыдня не налякалі берасцейцаў.
 

Людзі на плошчы абураныя апошнімі падзеямі, абмяркоўваюць падкінутыя Маісею Мазько патроны, плякаты ў падтрымку Маісея, пятнічныя ператрусы ў Тэльмах...

Прыйшлі падтрымаць гэтым разам ня толькі барацьбу супраць завода, але і выказаць падтрымку пацярпелым ад свавольства сілавікоў.

Шмат пераапранутых у цывільнае сачыла за пратэстоўцамі. Некаторыя з прысутных малілісь. Дзяцей на плошчы значна паменела. Большасць разбеглася. Афіцыйнаму мерапрыемству прыйшоў канец...

Сярод пратэстоўцаў ёсць правакатары, адзін з іх калісь накатаў скаргу ў пракуратуру на праваабаронцу Вялічкіна. Прысутнічае адзін з “ахвіцэраў” Ленінскага РАЎС, які некалі непаўнагадовую Інгу Абрамаву за блакінтную стужку ў ізалятар адправіў...

Пратэстуючыя супраць завота свінцовых акумулятараў пайшлі на шпацыр. Калона расцягнулась на два квартала. Людзей больш за 300. Яны крычаць “Не завлдду АКБ!”

Шмат прадстаўнікоў СМІ. Дзеткі мінакоў пытаюцца, што адбываецца, што за завод. Бацкі адказваюць, тлумачаць, што за завод...

Міліцыянты пераважна ў цывільным суправаджаюць калону, ідуць гуськом роўналегла калоне, нагадвае парад ваеннапалонных немцаў пасля Пабеды ў Маскве. “Не заводу!” - крычаць людзі. Гаўканне сабак. Збор подпісаў. Галубы суправаджаюць калону. З’явілісь прадстаўнікі з Паднябеснай. Таксама фільмуюць. Пэўна хвалююцца за марна выкінутыя грошы.

Пратэстоўцы прайшліся ўздоўж усёй Савецкай, рушылі да ЦУМа дзе гукнулі “Не заводу!” і разышліся.

Прысутнічала ўсе кіраўніцтва Ленінскага РАУС і, нібыта выпадкова, прадстаўнікі выканкамаў.