Навіны
06.04.2019
“Загавораны” ўчастковы
 
Участковы Леннінскага РАУС Берасця Сяргей Ігнацюк зноў трапіў у не прыгожую гісторыю кшталту той, што адбылася паміж ім, ягоным калегам Іванам Капуза і Паўлам Камінскім, якога яны затрымалі на Дзень Незалежнасці ды збілі.
 

Знайшлася новая ахвяра злоўжыванняў участковага. Берасцеец Іван Леўчанка распавёў Сяргею Пятрухіну аб тым, што калі ён знаходзіўся ў статусе затрыманага, яго ўдарыў па твары ўчастковы Сяргей Ігнацюк. Разбіў яму нос, было багата крыві.

Іван напісаў заяву аб узбуджэнні ў дачыненні да міліцыянта крымінальнай справы, але ўчастковы нібыта загавораны, а мо ў яго тэсць з колаў УУС Берасцейскага аблвыканкама?

Паўлюк Кавалёў,
Народны Рэпарцёр