Навіны
03.04.2019
Актывісту падкінулі патроны
 
2 красавіка а 15.30 было спынена аўто актывіста кампаніі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, Мазько Маісея. Супрацоўнікі ДПС праверылі дакументы, папрасілі адкрыць капот, багажнік і вырашылі супаставіць нумары ремяня бяспекі мадэлі аўтамабіля.
 
У той момант, калі Маісей Мазько, па просьбе супрацоўнікаў ДАІ, адсунуў пасажырскі фатэль каб праверыць нумар, на рэмяні, там выявіўся пакет. Супрацоўнікі ДПС папрасілі паказаць, што ў пакеце. Калі кіроўца ўзяў яго ў рукі, там апынулісь дробнакаліберныя патроны і брыкет невядомага рэчыва. У выніку былі выкліканыя: аператыўная група следчага камітэту, дэжурны следчы і эксперт.
 

На званок Маісея на месца здарэння пад'ехалі актывісты кампаніі супраць акумулятрнага завода. Маісей звярнуўся па дапамогу адваката.

Фота Рамана Кісляка

Дзякуючы наяўнасці вялікай колькасці неабыякавых берасцейцаў экспертныя дзеянні былі выкананыя адпаведна працэдурам. Следчыя дзеянні цягнуліся каля 9 гадзін. Уначы актывіст Маісей Мазько быў вымушаны праследваць з адвакаткай у Ленінскі РАЎС, дзе быў затрыманы па падозры ў здзяйсненні крымінальнага злачынства і змешчаны ў ІЧУ да выстаўлення абвінавачання.

Грамадскасць мяркуе,што гэта правакацыя супраць актывіста, і пакет быў падкінуты. Чакаем вынікаў экспертызы, што на самой справе было ў пакеце.