Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр
08.07.2017 Грамадства
Ён не біў хлопцаў, ён проста глядзеў і еў ракаў, якія былі ў хлопцаў у сумцы
 
6 ліпеня 2017 г. Брэсцкі абласны суд адмяніў рашэнне суда першай інстанцыі па справе Аляксандра Зехава і адправіў справу на паўторны разгляд. Справу разглядала суддзя абласнога суда Ніна Герасімук.
 
Нагадаю, што 6 траўня 2017 г. А. Зехаў і С. Каляда былі жорстка збіты супрацоўнікамі міліцыі Маскоўскага РАУС г. Брэста ў апорным пункце (“апорка”) мікрараёна «Ўсходні». С. Калядзе зламалі тры рэбры і руку, а А. Зехаў трапіў у рэанімацыю з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай.
 
Аляксанр Зехаў у больніцы, травень 2017 г.
 
Па словах С. Каляды і А. Зехава, у той дзень хлопцы выпівалі ў кафэ «Казка» на вуліцы Гаўрылава і ўжо садзіліся ў выкліканае таксі, як да іх падышлі міліцыянты і папрасілі праехаць з імі. Хлопцы паехалі. У «апорцы» іх пачалі збіваць не менш за дзесяць чалавек. Праз некалькі гадзін адвезлі на аналіз наяўнасці алкаголя, а потым адпусцілі, і сказалі нікому нічога не распавядаць пад страхам новай расправы.
 
Сляды ад міліцэйскіх дручкоў на назе Сяргея Каляды.
 
А праз пару дзён хлопцы апынуліся ў медычных установах: Сяргей з пераломамі ў гарадской больніцы на вуліцы Леніна, а Зехаў у рэанімаціі. Бацькі звярнуліся да журналістаў і гісторыя атрымала моцны розгалас.
 
Для прадстаўнікоў правапарадку справа пачала набываць злавесны абарот. Такога кшталту пабоі – чыстай вады крымінальшчына, і таварышы ў пагонах пачалі дзейнічаць.
 
Па словах бацькоў пацярпелых, мінулай датай складаюцца пратаколы па арт. 23. 4 КаАП, подпісы падрабляюцца і суддзя Іна Ціунова 26 траўня 2017 г. выносіць пастанову і карае Зехава штрафам у 2 базавыя велічыні. Такая ж лёс нападкаў Каляду.
 
На судах хлопцы не прысутнічалі, таму што іх ніхто не паведамляў, хаця нібыта іх подпісы аб апавяшчэнні маюцца, але і Зехаў і Каляда адмаўляюць, што гэта іх аўтографы.
 
У пасяджэнні абласнога суда па скарзе Зехава становіцца відавочным, што справа шытая белымі ніткамі: працэсуальныя дакументы, якія знаходзяцца ў справе супярэчаць адзін аднаму з-за чаго складваецца ўстойлівае ўражанне, што міліцыянты хочуць сысці ад крымінальнай адказнасці і замятаюць сляды. Непадпарадкаванне Зехава ў пункце аховы правапарадку, пасля чаго нібыта пачалося яго збіццё выклікае вялікія пытанні. Ніякіх доказаў гэтаму няма, а словам міліцыянтаў у дадзеным выпадку верыць не мае сэнсу.
 
Аляксандр Зехаў і суддзя абласнога суда Ніна Герасімук пасля пацэсу.
 
У прыватнасці матэрыялы справы па арт. 17. 3. ад 7 траўня 2017 г. Справа разгледжана органамі ўнутраных спраў без удзелу Зехава, хоць і напісана, што ён удзельнічаў. У адваката Зехава ёсць доказы таго, што 7 траўня 2017 г. Зехаў увогуле не быў у памяшканні РАУС.
 
Таксама супярэчнасці змяшчае выснова аб тым, што Зехаў адначасова спрабаваў пакінуць памяшканне апорнага пункта, станавіўся ў баявую стойку і... даваў тлумачэнні (як пазначана ў пратаколе), тлумачыў, што яму зразумелыя тлумачэння правоў, што яму не патрэбны паслугі перакладчыка. І гэта пры наяўнасці рапарта інспектара Самарчука, у якім пазначана, што за некалькі хвілін да гэтага Зехаў наагул не арыентаваўся ў прасторы. І калі ён не арыентаваўся ў прасторы, то яго павінны былі адвезці ў медвыцвярэзнік і прывесці ў пачуццё перад апытаннем. У Зехава паказала адно праміле.
 
Наагул падначаленыя начальніка АУС адміністрацыі Маскоўскага р-на Брэста наламалі дроў і расхлябаць гэтую кашу будзе нялёгка, хоць Дзмітрый Вараб’ёў начальнік службы грамадзянскай бяспекі вельмі да гэтага імкнецца. Нават прыцягнулі эксперта Віктара Клізу, які заэксперціў, як я зразумеў, што страсання мозгу ў Зехава не было, чым паставіў пад сумненні кваліфікацыю лечачых эскулапаў. Я хацеў было удакладніць для сябе яго заключэнне, але Віктар у катэгарычнай форме адмовіўся ад каментароў па тэлефоне. Што ж, наведаю яго асабіста, і пацікаўлюся, наколькі моцна ён сябруе з РАУС адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста.
 
Зараз следчым камітэтам праводзіцца праверка па факце атрымання маладымі людзьмі цялесных пашкоджанняў і мы ведаем толькі аднаго з міліцыянтаў які прымаў удзел у расправе. Гэта ўчастковы Маскоўскага РАУС г. Брэста капітан міліцыі Раман Трафімук. Ён не біў хлопцаў, ён проста глядзеў і еў ракаў, якія былі ў хлопцаў у сумцы.
 
Суд Маскоўскага раёна г. Брэста адмяніў пастанову намесніка начальніка РАУС адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Д. Вараб'ёва і вярнуў справу ў дачыненні да А. Зехава па ч. 3 арт. 17 КаАП на новы разгляд у РАУС адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста. Вось так.
 
******************
 
Дадаткова па тэме можна даведацца па спасылках:
 
https://www.youtube.com/embed/watch?v=zIz1xIEANIg
https://www.youtube.com/embed/watch?v=j3XnZPcEoDc&t=39s
https://www.youtube.com/embed/watch?v=J0iYMYH7e6I&t=137s
https://www.youtube.com/embed/watch?v=vkWvW__pi6A&t=437s
https://www.youtube.com/embed/watch?v=ogugV-UvCTg&t=1s