Уладзімір Вялічкін
31.12.2016 Грамадства
Шчасця Вам, дарагія суайчыннікі ў новым 2017 годзе, годзе перамен!
 
Некалькі «паршывых авец» можа паставіць пад пытанне існаванне Беларусі як дзяржавы!
 
Напярэдадні Новага Года беларусы несупынна атрымліваюць “падарункі” ад дзяржавы:

кажуць, па просбе насельніцтва.

Чарговыя аграмадныя страты для і без таго дзіркавага бюджэта краіны ў крызысны для Беларусі час

Пераследваюць удзельнікаў «Свіслацкага фэсту». Я хацеў бы звярнуць увагу на адзін аспект. Справа высмактаная з пальца. Каму карысна каб у Беларусі каралі за ўшанаванне памяці нашых нацыянальных герояў, за выкарыстоўванне нацыянальнай сімволікі, прыніжалі Беларускую мову, скажалі Беларускую гісторыю, дыскрымінавалі іншыя рэлігійныя канфесіі, апроч Маскоўскай патрыярхіі? На Радаўніцу вольны дзень ёсць, на Дзяды няма!

Каму карысна каб у Беларусі каралі ўдзельнікаў выбараў у Палату Прадстаўнікоў. Рыгор Грык, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ Міколы Чарнавуса, атрымаў штраф памерам у 50 базавых велічынь (1050 демінаваных рублёў) нібыта за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага пікета.

Хто яго складаў? «Лісты шчасця» ад падатковай на Новы Год?

Сваімі «лістамі шчасця» дзяржава ставіцца да сваіх грамадзян як да злачынцаў, гэта абраза чалавечай годнасці, ня трэба забываць, што адпаведна Канстытуціі чалавек не павінен даказваць сваю невінаватасць.

Канстытуцыяй замацавана права на працу, а не абавязак, і калі ў чалавека ёсць на што жыць і існаваць, то гэта не справа дзяржавы: няма прыбытку – няма падатку.

Нават у савецкія часы ў крызісныя часы дзяржава выкарыстоўвала “дзяржаўныя займы”, людзям замест грошаў выдавалі аблігацыі, па якім па прашэсці гадоў можна было вярнуць грошы.

Зараз справа выглядае як зычайны крымінальны рэкет, якім занялася дзяржава, пад выглядам “сбору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў”. Усе разумеюць – гэта робіцца, каб заткнуць дзіркі ў бюджэце створаныя не эфектыўнай працай чыноўнікаў.

Шэраг прыкладаў можна працягваць. Гэтыя прыклады – індыкатары перамен, якія нам нясе новы 2017 год. Гэтымі крокамі дзяржава правакуе насельніцтва выйсці на вуліцу! А мо не дзяржава, а нейкія “паршывыя авечкі”?!
 
Каму трэба дэстабілізацыя грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі і замінае яе мова, культура, традыцыі і гісторыя?
 
Вядома, што адзін «Штірліц» ў нейкім дзяжаўным кабіне лёгка можа справакаваць беспарадкі ў краіне і па выдуманых падставах задзейнічаць дзяржаўныя структуры супраць насельніцтва Беларусі. А дзейнасць некалькіх «Штірліцаў» можа стварыць адпаведную крытычную масу незадавальнення ў Беларусі, што паставіць пад пытанне існаванне Беларусі як дзяржавы!
 
Але раю верыць у навагоднія цуды і спадзявацца толькі на саміх сябе!
 
Шчасця Вам!