Навіны
15.03.2019
Незалежных журналістаў і членаў ініцыятыўнай групы "Стоп свінец" не пусцілі на брыфінг
 
На гэтым фота Віктаровіч Яўген Сяргеевіч. Служыць у аблвыканкаме памочнікам намесніка старшыні таварыша Генадзя Барысюка. Патэлефанаваў яму ўчора ўвечары, кажу, хачу патрапіць на брыфінг да Анатоля Ліса.
 
На здымку ў сярэдзіне - Яўген Віктаровіч
 
Ён адказвае, маўляў, брыфінг толькі для акрэдытаваных журналістаў і мяне туды не пусцяць. Тым не менш я падышоў да пачатку мерапрыемства ў аблвыканкам. Віктаровіч стаяў на ўваходзе, мабыць сустракаў журналістаў. Я думаў што пытанне вырашыцца і мяне прапусцяць, але мала таго, што Яўген Сяргеевіч мне зноў адмовіў з-за адсутнасці акрэдытацыі, сказаўшы, што на брыфінгу прысутнічаюць толькі журналісты, дык ён яшчэ і забараніў мне здымаць яго, і загадаў дзяжурнаму міліцыянту: "Прыбярыце яго".
 
Міліцыянт ад нечаканасці пачаў лапатаць пра пратакол па артыкуле 23.4 непадпарадкаванне ...
 
Я выйшаў, абураны да глыбіні душы. Гэта што адтымліваецца браты-беларусікі? Адзін дармаед падпісаў дамову аб будаўніцтве завода супраць якога ўвесь горад, і не хоча сустракацца з гараджанамі, і пасылае другога дармаеда Яўгена, каб той мяне не пусціў, другі дармаед кажа трэцяму дармаеду міліцыянту: “Прыбяры яго!” Ці не занадта шмат гультаёў у адным месцы? Навалач пануе паўсюль і так нахабна, што хочацца на пачатак харкнуць ім у твары!
Але я так не зрабіў, бо маю дэлікатнае выхаванне.
 
Дык вось, праз 5 хвілін пасля таго як я выйшаў з Лісавай нары, аказалася, што Яўген Віктаровіч набрахаў мне - у ютубе трансляваліся два наўпроставых эфіру. Адзін ад Дзяніса Марука, рэдактара партала Рэальны Брэст, другі ад маладога блогера Лёшы, не памятаю прозвішча.
 
Але у Дзяніса няма акрэдытацыі журналіста - гэта я ведаю дакладна, і ён сказаў мне, што яго запрасілі на брыфінг без усялякай акрэдытацыі. А ў Лёшы акрэдытацыі ў прынцыпе быць не можа - ён таксіст.
 
Навошта памочніку намесніка старшыні аблвыканкама так бяздарна хлусіць, калі ён выдатна ведае, што падман вылезе праз 5 хвілін? Можа таму, што ў яго добрыя настаўнікі. Можа таму што ён так выхаваны і працу знайшоў сабе па здольнасцях, а можа таму, што проста затупіў… Але чамусьці мне сорамна за Яўгена.
 
Сяргей Пятрухін,
Народны Рэпарцёр