Навіны
10.03.2019
Вясна на варце
(фотарэпартаж з чарговага кармлення галубоў)
 
А берасцейцы кормяць галубоў... Некаторыя жадаюць падпісацца, не за што, а супраць… Прысутныя ведаюць пра што ідзе гаворка. Людзі - супраць будовы акумулятарнага завода.
 

Дзем'ян Лепясевіч расказвае аб раптоўных зменах у дакумантах па зааводу АКБ, па вытворчасці акумулятараў, лічыць, што маніпуляцыі з лічбамі гэта ні што іншае як падлог дакумантаў.

“Мноства экспертаў, гэта бачылі, але законы не працуюць. Мінпріроды бачыць але не рэагуе...”, - кажа ён. Аб выбарах Дзем'ян не жадае выказвацца, тлумачыць, што рана...

Не засталіся па-за ўвагай праваахоўнікаў прысутныя назіральнікі за нядзельным кармленнем галубоў. Праваабарончы цэнтр “Вясна” і БХК прыслалі сваіх валанцёраў паназіраць за падзеяй. Два міліцыянты перапісалі ў блакноцік дадзеныя назіральніц.

Патрулі па перыметры плошчы і паблізкіх дварах сачылі за грамадзкім парадкам.

Берасцейцы рушылі шпацырам па вуліцы Пушкінскай.

 Павярнулі на Савецкую.

Некалькі аператараў фільмавалі ўдзельнікаў шпацыру.

Канчатковая мэта Сінагога, зараз кінатэатр, дасягнута

Людзі пастаялі, пагаманілі і разашлісь.

Затрыманняў не было.

Адзінае, што здарылась, у Бярозе Аляксандар Кабанаў быў выкліканы позвай у міліцыю на 9-30.

Пакуль у Берасці кармілі галубоў у Кабанава праходзіў чарговы ператрус...