Навіны
03.02.2019 Грамадства
Кармленне галубоў у Берасці працягваецца
 
Кармленне галубоў 3 лютага вызначылася ня столькі колькасцю ўдзельнікаў, колькі якасцю прадстаўленай аўдыторыі, выказаць сваю нязгоду з будовай акумулятарнага завода прыйшлі колішні старшыня Тэльмінскага сельсавета Аляксандар Валько, колішні галоўны спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны кіраўніцтва культуры Брэсцкага аблвыканкама Леанід Несцярчук, самы вядомы ювелір Берасця, які прадубляваў крыж Эўфрасіні Полацкай, Мікалай Кузміч...
 
Гэтым разам у Берасце на кармленне галубоў завітала чарговая экскурсія з Менску. Сустаршыня «Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Ганна Канапацкая. Яны парабілі сэлфі і далі інтэрв’ю журналістам і блогерам. Рымашэўскі агучыў цікавую прапанову, правесці не мясцовы, а рэспубліканскі рэферэндум...

Берасцейцы дзякавалі гасцям за маральную падтрымку, задавалі пытанні палітыкам, некаторыя цікавілісь ў гасцей, чаму яны галубоў у Менску не кормяць.

Наяўнасць высокіх гасцей не адвярнула ўвагу берасцейцаў ад галоўнай тэмы. Яны абменьвалісь новай інфармацыяй па заводу АКБ. Найбольш інфармацыі паведамілі прысутным Дзем’ян Лепясевіч і Зміцер Бекалюк.

Па іх словах лічбы ў афіцыйных дадзеных па заводу і тыя якімі валодае ініцыятыўная група адрозніваецца ў разы...

Адзін з прысутных лекараў вынайшаў дадзеныя, што Бярозаўскі раён, дзе знайшлі звалкі адкідаў акумулятарнай вытворчасці, у лідэрах па онказахворваннях...

Берасцейцаў парадавала навіна, што ў Светлагорску таксама сёння вышлі карміць сваіх галубоў. Кажуць, што ніяк не атрымліваецца іх прыкарміць, але сёння першы голуб з’явіўся. Пакуль светлагорцы лепяць снегавікоў...