Навіны
27.01.2019 Грамадства
Прадстаўнікі міністэрства ня хочуць сустракацца з грамадзкімі актывістамі
 
27 студзеня па традыцыі берасцейцы выйшлі на чарговае нядзельнае кармленне галубоў...

Колькасць праціўнікаў будовы завода АКБ на плошчы імкліва расце.

На плошчы працуе шмат тэхнікі, рабочыя камуналных служб прыбіраюць зімовыя дэкарацыі. Ялінкі і Дзеда Мароза са Снегуркай больш няма.

Прысутныя людзі мяркуюць, што гэтыя нядзельныя работы ўлады замаўляюць адмыслова, каб зашкодзіць пратэстоўцам.

Берасцейцы жвава абмяркоўваюць сітуацыю, што да завода.

Дзмітрый Бекалюк распавядае аб рагрозах, якія нясе завод. Каша, што спецыялістаў, якія выказалі нязгоду і агучылі праўду аб заводзе звольнілі, што прадстаўнікі міністэрства аховы акаляючага асяроддзя адбіваюцца адпіскамі і пазбягаюць сустрэч з берасцейскімі актывістамі, увесь час хлусяць.

“Яны не чакалі, што ў Берасці сутыкнуцца з граматнымі і неабыкавымі людзмі, лічылі, што прпскочыць, як заўжды - не выйшла...”, - кажа грамадзкі актывіст.

Берасцейцы настроеныя рашуча: “Мы панабіралі крэдытаў, каб будавацца і зараз прывязаныя да гэтых мясцін. Мы ня можам, як Лемяшэўск (дырэктар завода АКБ), прадаць хату і набыць іншую ў чыстай зоне. Мы будзем змагацца да канца. Нам тут жыць, гадаваць дзяцей. Нас судамі не залякаеш. Калі трэба, будзем сядзець...”