Навіны
23.01.2019 Грамадства
У бліжэйшы час Брэсцкім гарвыканкамам будзе прынятае новае рашэнне “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце”
 
гаворыцца ў адказе гарвыканкама на адмысловы зварот грамадзян.
 
Нагадаем, 29 снежня Берасцейцы перадалі ў гарвыканкам калектыўны зварот, які зарэгістраваны за № 35-1/1004, з патрабаваннем унесці наступныя змены ў рашэнне Брэсцкага гарвыканкама ад 30.06.2011 №1210 (са зменамі ад 11.01.2014 рашэння № 51) "Аб масавых мерапрыемстваў у горадзе Брэсце".

Заяўнік Уладзімір Вялічкін

Берасцейцы выказалі дзве прапановы:

  1. Масавыя мерапрыемствы могуць быць праведзеныя ў любых прыдатных для гэтай мэты месцах, за выключэннем месцаў, названых у частцы трэцяй арт.9 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспублікі Беларусь», а таксама у п. 3 рашэння Брэсцкага гарвыканкама ад 30.06.2011 №1210 (са зменамі ад 11.01.2014 рашэння № 51) "Аб масавых мерапрыемстваў у горадзе Брэсце".

  2. Адмяніць патрабаванне аб абавязковым заключэнні арганізатарамі мерапрыемства дагавораў на уборку тэрыторыі і аказанне медыцынскай дапамогі пры правядзенні масавых мерыпрыемств, калі організацыя масавага мерыпрыемства ажыццяўляецца без удзелу органаў улады. http://brestspring.com/index.php?id=322&page=1&rub=&year=2019

“Брэсцкі гарвыканкам дзякуе заяўнікам “за актыўную грамадзянскую пазыцыю і прымае да ведама патрабаванні, выкладзеныя ў звароце” і інфармуе, што ў новым рашэнні “будзе здзейснены шэраг змяненняў”.

 “З новай рэдакцыяй нарматыўнага дакумента можна будзе азнаёміцца пасля яго прыняцця на афіцыйным сайце Брэсцкага гарацкога выканаўчага камітэта ў рубрыцы “Афіцыйныя дакументы” - “Афіцыйныя дакументы Брэсцкага гарвыканкама”, - цытуе заяўнік Уладзімір Вялічкін, на чыё імя прыйшоў адказ гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама А.А. Філановіча.

Хацелася б пабачыць, ці ўлічаныя прапановы берасцейцаў у новым рашэнні. Пакуль новай версіі рашэння на сайце гарвыканкама мы не знайшлі”, - кажа Ўладзімір Вялічкін.