Навіны
13.01.2019 Грамадства
Прадстаўнікі з «гарачых» экалагічных кропак Беларусі сустрэліся ў Менску
 
12 студзеня 2019 ў Менску на «Тэрыторыі правоў» (вул. Ложынская, 16) сустрэліся прадстаўнікі рэгіянальных экалагічных ініцыятыў.

Прадстаўнікі ініцыятыўных груп з «гарачых» экалагічных кропак Беларусі - Светлагорска, Брэста, Магілёва, Астраўца, Якімавай Слабады, Наваполацка сустрэліся ў сталіцы, каб аб'яднаць сумесныя намаганні і стварыць рэспубліканскую экалагічную ініцыятыву, каб разам супрацьстаяць безглузднай эканамічнай палітыцы карумпаваных чыноўнікаў, накіраванай на знішчэнне спрыяльнай навакольнага асяроддзя беларусаў.

Удзельнікі сустрэчы абмяркавалі палітыку рэспубліканскай ініцыятывы, склалі план далейшых дзеянняў ды прыступілі да яго рэалізацыі.

Аляксандр Кабанаў, удзельнік мерапрыемства: “У сувязі з тым, што праблема экалогіі носіць сістэмны характар і ў розных рэгіёнах краіны сталі ўзнікаць ініцыятыўныя групы, якія адстойваюць права людзей дыхаць чыстым паветрам на нашай сустрэчы было прынята стварыць адзіную рэспубліканскую ініцыятыву, якая будзе займацца экалагічнымі праблемамі ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь”.

Сяргей Пятрухін,
Народны Рэпарцёр