Навіны
13.01.2019 Грамадства
Берасце корміць галубоў
 
13 студзеня “кармленне галубоў” супраць будовы завода свінцовых акумулятараў (АКБ) праходзіла ў пашыраным фармаце. Можна казаць у групах па інтарэсах.
 

Дзед Мароз са Снегуркай праводзілі віктарыну сярод пратэстоўцаў па гісторыі Берасця “Калі была бітва з татарамі?” - пытаўся Дзед Мароз прысутных: “Калі пачалі вежу будаваць?”, “Калі берасцейскую землю да ВКЛ далучылі?”, “Калі горад тэўтонцы захапілі?”...

Тыя, хто правільна адказваў на пытанні Дзеда Мароза, атрымлівалі падарункі. Снягурка давала цукеркі. Асабліва стараліся дзеткі, бо за добрыя адказы Снягурка адорвала іх цукеркамі.

Пакуль Дзед Мароз пераконваў, што пачварны завод будзе зачынены і ў ягоных мурах будзе створаны музей гісторыі нашага горада.

Каб выгнаць а бесаў, якія праніклі ў будынак насупраць, з аблвыканкаму прапанаваць разам заспяваць. Разпачалі з Палянэза па-беларуску, бо гэта найбольш уздзейнічае на нячысцікаў... Дзед Мароз пачаў - людзі падхапілі...

У тоў час калі Дзед Мароз ганяў бесаў, актывіст Дзеім'ян Лепясевіч іншай групе даводзіў новую інфармацыю адносна завода, адказваў на пытанні. У гэтай і іншых групах берасцейцы абмярковуе зменлівую сітуацыю, што склалася вакол завода.

Вядома ж за мерапрыемствам пільна назіралі людзі ў цывільным.

Некаторыя прысутныя кажуць, што да іх па вайберы дайшлі сумнеўныя позвы ў выглядзе фота, напрыклад:

Ёсць меркаванне, што гэта наўмысны ціск на актывістаў з боку ананімных асоб, гэтакі “жорсткі жарт”, каб на плошчу не хадзілі. Некаторыя выказвалі здагадкі, што магчыма гэта звязана з нядаўняй паездкай на завод...

На пытанне ці баяцца людзі пераследу за сваю грамадзянскую пазыцыю, адзін з прысутных, лекар з прафесійнай дзейнасці, сказаў: “Я баюсь памерці ад свінца”, і прывёў прыклад аб выніках ўздзеяння свінца на дзяцей. “Мы выявілі масавую анемію ў дзяцей і гэта было звязана са свінцом, які патрапіў у атмасферу пасля Чарнобыля, а не радыяцыяй...

Вядомы блогер Сяргей Пятрухін асвятляе падзею кажа, што ўчора ўтварылася рэспубліканская ініцыятыва за чыстае наваколле...

Сёння на плошчы сабраліся каля 200 чалавек, а з улікам супрацоўнікаў міліцыі значна больш за 200... Міліцыя з народам?