Архіў навінаў
26.12.2018 Грамадства
Праціўнікаў будовы завода АКБ караюць за парушэнне правілаў дарожнага руху
 
26 снежня грамадзкі актывіст Уладзімір Мароз безвынікова абскардзіў пакаранне вынесенае яму намеснікам начальніка Ленінскага РАЎС г Брэста Мікалаем Самасюком за парушэнне ПДР. Суддзя Дзмірый Шурын пакінуў скаргу актывіста без задавальнення, пастанову без зменаў.
 

Нагадаем. 7 кастрычніка 5 праціўнікаў будовы завода АКБ былі затрыманыя на плошчы Леніна падчас кармлення галубоў. Спачатку затрымалі хлопцаў Зміцера Андрасюка, Андрэя Астапчука і Уладзіміра Мароза

Пазней міліцыянты падышлі да Таццяны Фесікавай, лекара неўролага звольненага за выступ на мітынгу супраць будовы завода, і Юліі Зубік. Яны сядзелі на лаўцы побач з фантанам. Падставай для затрымання былі налепкі супраць завода на вопратцы.

Дзяўчат пацягнулі ў двор, дзе стаяў шэры міліцэйскі бус, там ўжо знаходзілісь хлопцы, увапхнулі ўнутр. Неабыякавыя берасцейцы сталі перад "батонам" і не давалі з'ехаць бусу са двара. Адзін непаўнагадовых хлопец лёг перад машынай на асфальт...

Пасля гэтага шэры"батон" з'ехаў. Затрыманых даставілі ў Ленінскі РАЎС. Праз нейкі час некаторых вызвалілі, між іншым і Уладзіміра Мароза. На яго склалі пратакол-апытання. http://brestspring.com/index.php?id=238&page=4&rub=&year=2018

Пасля суда Уладзімір Мароз распавеў: “У дзень затрымання Самасюк на мяне пратакол аб парушэнні не складаў, пагражаў пакараннямі, калі буду карміць галубоў па нядзелях. Я яго не паслухаў. Таму Самасюк мне адпомсціў, 14 кастрычніка абвінаваціў мяне ў парушэнні п.20 Правілаў дарожнага руху і пакараў паводле арт 18.23-1 КаАП 3 базавымі штрафа.

Я правілы дарожнага руху не парушаў, з пастановай Самасюка і суддзі Шурына не згодны. Буду іх абскарджваць у абласным судзе”.

Праваабаронца Ўладзімір Вялічкін лічыць, што намеснік начальніка Ленінскага РАУС г. Брэста наўмысна выкарыстаў супраць грамадзкіх актывістаў артыкул які тычыцца ПДР, каб схаваць факт парушэння супрацоўнікамі міліцыі права грамадзян на мірны сход, а заадно каб дыскрэдытаваць іх у вачах грамадзтва.