Архіў навінаў
23.12.2018 Грамадства
Берасцейцы жадаюць суайчыннікам Праўды, і Справядлівасці,каб да праваслаўнага Раства завод АКБ закрылі
 
Кармленне галубоў у Берасці працягваецца. Улады зладзілі дзіцячыя святкаванні на плошчы напярэдадні Новага Года. Прысутныя Берасцейцы выказваюць свае пажаданні суайчыннікам.
 

Андрэй: “Каб пазбыцца акумулятарнага завода. Каб жыць стала весялей, багацей і лягчэй”.

Алесь: “Каб у Беларусі было больш вольных людзей”.

Актывісты крэатыўнічаюць. Прыйшоў воўк раздае жоўтыя балонікі дзецям.

Людзей імкліва более

Праціўнікі будовы завода вырашылі адасобіцца ад дзіцячага свята і перайшлі на іншы бок вуліцы.

Воўк запальвае пад помнікам Леніну, фатаграфуецца з усімі жадаючымі.

Ідзе збор подпісаў пад скаргай у Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя на адмову ААТ “АйПаўер” прадаставіць дакуманты скіраваныя на паўторную дзяржаўную экспертызу. Прысутныя актыўна падпісваюцца.

Між іншым людзі жадаюць суайчыннікам Праўды, і Справядлівасці, каб да праваслаўнага Раства завод АКБ закрылі, і з экспертызай разабралісь...

Кіроўцы падтрымліваюць пратэстоўцаў гукавымі сігналамі.

Дзмітры Бекалюк адказвае на пытанні грамадзян

Нягледзячы на тое, што ў паблізкім двары затаілась групоўка варожай тэхнікі на мерапрыемстве аднаразова прысутнічала больш за 220 чалавек. Насамрэч прыйшло нашмат болей, людзі ўвесь час мянялісь, на месца зышоўшых прыходзілі іншыя.

Мерапрыемства скончылась без затрыманняў.

Жыве Беларусь!