Архіў навінаў
19.12.2018 Грамадства
Намеснік начальніка УУС Ленінскага раёна г. Брэста Мікалай Самасюк будзе сведчыць у судзе
 
19 снежня ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста распачаўся разгляд скаргі грамадзкага актывіста Ўладзіміра Казлоўскага на пастанову намесніка начальніка УУС Ленінскага раёна г. Брэста Мікалая Самасюка.
 
 
Нагадаем, 7 кастрычніка 5 праціўнікаў будовы завода АКБ былі затрыманыя на плошчы Леніна падчас кармлення галубоў. Між іншымі былі затрыманы Таццяна Фесікава, лекар неўролаг звольнены за выступ на мітынгу супраць будовы завода, і Юля Зубік. Падставай для затрымання былі налепкі супраць завода на вопратцы. http://brestspring.com/
 
 
 
 
 
 
Фота Рамана Кісляка
 
Дзяўчат пацягнулі ў двор, дзе стаяў шэры міліцэйскі бус, і ўвапхнулі ўнутр. Неабыякавыя берасцейцы сталі перад "батонам" і не давалі з'ехаць бусу са двара. Адзін непаўнагадовых хлопец лёг перад машынай на асфальт...
 
Фота Рамана Кісляка
 
Пазней некалкіх грамадзян намеснік начарніка УУС Ленінкага раёна г. Брэста Мікалай Самасюк пакараў штрафамі паводле ч.1 арт.18.23 КаАП за парушэнне п. 20 ПДР. На ягоную думку грамадзяне заміналі праезду спецтранспарта на падворку дома.
 

На пачатку судовага разбіральніцтва суддзя Святаслаў Ігаравіч Каліна пацікавіўся абставінамі справы. Яго цікавіла ці сапраўды месцам правапарушэння быў падворак і вырашыў заслухаць у судзе таго, хто прыняў пастанову - намесніка начарніка УУС Ленінскага раёна г. Брэста Мікалая Самасюка.

Праваабаронца Ўладзімір Вялічкін лічыць, што намеснік начальніка УУС ня меў права караць грамадзкіх актывістаў па гэтым пункце ПДР: “Начальніку варта звярнуцца да лекара, ў яго здалі нэрвы. Ён зусім заблытаўся ў заканадаўстве і патрабуе адпачынку, бо пункт 20 ПДР РБ зусім аб іншым і цытуе: “ПДР Рэспублікі Беларусь пункт 20. “Абавязкі кіроўцаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху ў асаблівых выпадках”

У выпадку выяўлення або стварэння на дарозе перашкоды для дарожнага руху ўдзельнікі дарожнага руху абавязаны прыняць меры па ліквідацыі гэтай перашкоды, а калі гэта немагчыма, пазначыць гэтую перашкоду ў адпаведнасці з дадзенымі Правіламі ці іншым спосабам, які забяспечвае бяспеку дарожнага руху, і паведаміць аб перашкодзе ў органы ўнутраных спраў (міліцыі) або ўладальніку дарогі” http://kodeksy-by.com/pdd/20.htm

А частка 1 артыкула 18.23 КаАП гучыць так: “Артыкул 18,23. “Hарушение правілаў дарожнага руху пешаходам і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху або адмова ад праходжання праверкі (агляду)”

1. Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам, асобай, якая кіравала роварам, гужавым транспартным сродкам, або асобай, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху і ня кіравала транспартным сродкам - цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь.http://kodeksy.by/koap/statya-18.23

Пасяджэнне працягнецца 22 снежня а 9-45