Архіў навінаў
11.12.2018 Грамадства
«Завод АКБ будзе зачынены!» - такімі словамі берасцейцы пакінулі цэрырымонію абвяшчэння пераможцаў
 
Кампанія па барацьбе з будаўніцтвам акумулятарнага завода пад Брэстам трапіла пад пільную ўвагу праваабарончых арганізацый. Супрацьстаянне доўжыцца без малога год і за гэты час шматлікія берасцейцы, якія ніколі не мелі ніякага дачынення да палітыкі, жахнуліся, калі палітыка адбілася на іх мірным пратэсьце за права дыхаць чыстым паветрам і жыць у добрам экалагічнам асяроддзі.
 
Шматлікія берасцейцы ўбачылі брутальныя парушэння правоў чалавека - адвольныя затрыманні міліцыяй, выклікі па позвах у міліцыю ў выходныя дні, адвольнае пазбаўленне волі, пагрозы ад намесніка начальніка Ленінскага РАУС, звальнення з працы. Што без сумневу паўплывала на ўсьведамленне, таго што адбываецца..
 
І вось з СМІ стала вядома, што кампанія супраць будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода трапіла ў “шорт-ліст” Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў. Пра гэта паведаміла «Беларуская асацыяцыя журналістаў» 30 лістапада. Жыхары Брэсцкага рэгіёну пазмагаюцца за званне лепшай праваабарончай кампаніі / ініцыятывы года. Іх супернік - ініцыятыва «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання».
 
Вось так, абсалютна ні пра што не падазраючы грамадзянская ініцыятыва трапіла ў фінал прэстыжнага конкурсу і грамадзянскія актывісты паехалі на мерапрыемства ў Менск, якое адбылося 10 снежня 2018 года, аккурат у Міжнародны дзень правоў чалавека.
 
Грамадскія актывісты Берасця едуць у Менск
 
Народу было даволі шмат і берасцейцы ў супрацьаккумулятарных цішотках з жоўтымі балонікамі глядзеліся вельмі пазітыўна. У выпадку перамогі было вырашана выдаткаваць прыз на пагашэнне штрафаў.
 
Імпрэзу пачаў Алесь Бяляцкі і пасля некалькіх прывітальных выступленняў пачалася цырымонія абвяшчэння пераможцаў і ўручэнне ўзнагарод.
 
Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Беляцкі
 
Пераможцы
 
Лепшымі Праваабаронцамі года былі прызнаныя Генадзь Фядыніч з Ігарам Комлік і Вольга Смалянка, лепшым журналістам года - галоўны рэдактар Белапан Ірына Леўшына, а ў намінацыі «Лепшая праваабарончая ініцыятыва года» перамагла кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".
 
Берасцейцы з Уладзімірам Арловым, які падпісаў ім свае новыя кнігі
 
На мерапрыемства берасцейцы пачулі шмат цёплых словаў аб сваім супраціве, як са сцэны так і ў кулуарах. Дзякуючы крэатыўнасці і мужнасці удзельнікаў ініцыятыўнай групы супрацьстаянне працягваецца амаль год, выкрываючы знутры гнайнікі і фальш беларускага дзяржкіравання, нежаданне ўладаў прыслухоўвацца да народа і наплявацельскае стаўленне да экалогіі і людзей.
 
«Завод АКБ будзе зачынены!» - з такімі словамі берасцейцы пакінулі цырымонію.
 
Сяргей Пятрухін,
Народны рэпарцёр