Архіў навінаў
30.12.2010
У Брэсце ўшанавалі памяць Аляксандра Цвікевіча

Сёння апоўначы ў некаторых вокнах брэсцкіх кватэраў з'явіліся знічы.

Іх запалілі ў памяць пра апошняга прэмьер-міністра ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі Аляксандра Цвікевіча, які нарадзіўся ў Брэсце.

У ноч з 29 на 30 снежня 1937 года Аляксандр Цвікевіч быў расстраляны сталіністамі ў мінскай турме.

Аляксандр Цвікевіч з'яўляецца вядомым беларускім палітычным дзеячам, гісторыкам, філосафам, публіцыстам. Ён даследаваў праблемы нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, фарміравання грамадска-палітычнай думкі на Беларусі, станаўлення і развіцця дзяржаўнасці і самасвядомасці беларускага народа. Быў арыштаваны па справе "Саюза вызвалення Беларусі" і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1988 і 1989 гадах.

http://euroradio.by/node/4537