Архіў навінаў
28.12.2010
У Брэсце абвешчаная "Суровая зіма"

У Брэсце Чырвоны Крыж праводзіць дабрачынную акцыю "Суровая зіма".

Як паведаміла БелаПАН старшыня гарадской арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніна Саванеўская, з 27 снежня па 17 студзеня будзе праводзіцца збор цёплых рэчаў і абутку (і новых, і карыстаных).

Сабраныя рэчы перададуць жыхарам горада з сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва.

http://euroradio.by/node/4416