Архіў навінаў
28.12.2010
На Пружаншчыне памірае удвая больш людзей, чым нараджаецца

Пра гэта паведаміла раённая газета "Пружанскія будні".

За 11 месяцаў гэтага года ў раёне зарэгістравана 394 нараджэнні і 970 смерцяў. Прычым 189 памерлых чалавек былі ў працаздольным узросце.

За той самы тэрмін у Брэсцкай вобласці нарадзіліся 15 673 і памерлі 18 148 чалавек. Амаль чатыры тысячы брэстаўчан памерлі ў працаздольным узросце.

http://euroradio.by/node/4349