Архіў навінаў
28.12.2010
Брэсцкія "маладыя дэмакраты" іранічна падзякуюць за выбары

Іранічна падзякаваць за выбары 80%, якія, паводле звестак ЦВК, прагаласавалі за дзейнага кіраўніка дзяржавы, збіраюцца брэсцкія актывісты.

Пра гэта паведаміў Уладзімір Вуек, кіраўнік абласной арганізацыі "Маладыя дэмакраты" (моладзевае крыло Аб'яднанай грамадзянскай партыі).

Вуек: "На пасяджэнні абласнога Савета Аб'яднанай грамадзянскай партыі і абласной арганізацыі "Маладыя дэмакраты" было прынятае рашэнне аб правядзенні інфармацыйнай кампаніі. Падрыхтуем улёткі, дзе мы ў іранічнай форме падзякуем тым 80 адсоткам, якія, нібыта, прагаласавалі за Лукашэнку, а таксама сябрам выбарчых камісій. Будзем падпісвацца "20 адсоткаў".

http://euroradio.by/node/4321