Архіў навінаў
28.12.2010
Брэсцкая каманда Някляева пасылае сваім затрыманым паштоўкі салідарнасці

Каардынатар па Брэсцкай вобласці каманды палітыка Ўладзіміра Някляева Ігар Маслоўскі

паслаў на адрасы затрыманых 19 снежня падчас акцыі ў Мінску брэсцкіх актывістаў паштоўкі салідарнасці.

Вось што распавёў Ігар Маслоўскі:

"Сёння мы ўсім нашым сябрам, якія былі затрыманыя 19 снежня і якія атрымалі адміністратыўны арышт і цяпер знаходзяцца на Акрэсціна, у Жодзіна, пасылаем навагоднія паштоўкі. Зычым цвёрдасці духу. Мы з імі салідарныя".

Нагадаем, што падобныя акцыі праходзяць таксама ў Мінску і іншых гарадах краіны. Арыштаваным актывістам былі пасланыя сотні паштовак.

http://euroradio.by/node/4296