Архіў навінаў
20.12.2010
Затрыманьні ў Берасьці 19 сьнежня - 14:45.

Сёньня, ў нядзелю, 19 сьнежня, нейкая Маргарыта, тэл. +375297273960, якая прадставілась супрацоўніцай Маскоўскага РАУС г.Брэста запрасіла Алесю Худасоўцаву, старшыню Брэсцкай гарацкой арганізацыі "незалежнага" прафсаюзу РЭП на размову.

Алеся адмовілася: "Прыду толькі па позве!" Алеся Худасоўцава актыўна агітуе за незалежнага кандыдата ў прэзідэнты А.Саннікава і з'яўляецца сабрам ягонай ініцыятыўнай групы. А таму берасьцейскія праваабаронцы перакананыя, што цікаўнасьць міліцыі да прыхільніцы А.Саннікава не выпадковая і мае на мэце нейтралізаваць ці запалохаць неабыякавую грамадзянку ў дзень выбараў. Нагадаем, што па стане на 15 гадзін па Беларусі затрымана 26 актывістаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах на баку апазыцыйных кандыдатаў, з йіх 3 берасьцейцы.