Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр
24.09.2018 Грамадства
З хворымi на галаву лепш павольна рухацца
 
Тое, што ў беларускай міліцыі служыць шмат людзей выпадковых і надзвычай шкодных, ведае мноства людзей. Тое, што паказваюць незалежныя СМІ і блогеры часам у галаве не змяшчаецца, але людзі да ўсяго прывыкаюць і да міліцыі пачынаюць ставіцца адэкватна, а гэта значыць з асцярогай. Ці мала рэбры паламаюць як берасцейцу Калядзе, або на галаву насцуць як менскаму падлетку, а то і зусім расстраляюць як мінчука Гаўрош каля дзьвярэй уласнай кватэры. З хворымi на галаву лепш павольна рухацца.
 
Пераважная колькасць беларусаў ўпэўненыя, што супрацоўнікі міліцыі заўсёды будуць заставацца беспакаранымиі і змагацца з імі бессэнсоўна.
 
Але дазволю сабе прывесці вам пружанскі прыклад Ігара Францэвіча, якога міліцыянты зачынілі ў ІЧУ, а ўсе суды яго апраўдалі, і ён атрымаў кампенсацыю маральнай шкоды за трое сутак пазбаўлення волі з усiмi «нiшцякамi» накшталт фiзiчнай сiлы i адмысловых сродкаў. Няхай меньш, чым прасіў, але тым не менш, лёд крануўся, спадары.
Глядзiце, калi ласка «Пружанскі захоп»
У шэрагі светлай і чыстай міліцыі, каб заткнуць дзіркі ў штаце, набіраюць выпадковых людзей. Ад таго шмат бед зыходзіць і ганьбы міліцэйскім генералам і самаму міністру Ігару Шуневічу, які не паспявае прыходзіць у сябе ад «удараў пад дых сістэме». Я б на яго месцы даўно б сышоў у адстаўку чым так ганьбіцца, але Ігара Анатольевіча такое становішча спраў задавальняе, як зрэшты і пераважную колькасць беларусаў.
 
27 ліпеня 2018 года супрацоўнікі Ленінскага РАУС ўчастковыя Аляксандр Тарасюк, Барыс Дзмітрук і Максім Ярашук патрапілі ў “брудную калюжу”.
 
 
Участковыя Аляксандр Тарасюк, Барыс Дзмітрук
 
Таварышы супрацоўнікі прыйшлі рабіць агляд майго жытла ў межах нейкай там праверкі, але аблажаліся па сваёй прафясiйнай няздольнасцi і ўпэўненасці ў тым, што начальства іх прыкрые. Беспакаранасць, як кажуць, заахвочвае. Ўчастковыя затрымалі мяне і адвезлі ў Ленінскі РАУС, там склалі пратакол па 23.4 “непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі”, і я трое сутак правёў у ІЧУ.
 
Аднак судзьдзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Аляксандр Семянчук не знайшоў у маіх дзеяннях складу адміністрацыйнага правапарушэння і такім чынам я апынуўся не вінаваты. Магчыма, я быў апраўданы таму, што вёў трансляцыю на якой усё было зафіксавана ад першага да апошняга слова. А відэа ёсць відэа. Гэта не паказанні міліцыянтаў, якія прывыклі ў судах ілжэсведчыць.
 
Вось як працуюць прафесiна неадукаваныя ўчастковыя Ленінскага РАУС г. Брэста
А мяне цікавіць пытанне, а як УУС Брэсцкага аблвыканкама дапускае падобнае? Куды глядзіць галоўны міліцыянт вобласці Аляксандр Астрэйка? Як ён дапускае да працы неадукаваных і прафесійна непрыдатных супрацоўнікаў? Зразумела, што пытацца трэба таксама i з начальніка Ленінскага РАУС Сяргея Дзмітрука і з яго намеснікаў.
 
Начальнік Ленінскага РАУС Сяргей Дзмітрук
 
Шаноўныя мiлiцыянты, што адбываецца з вамi i вашымi палначаленымi? За што вам падаткаплацельшчыкi грошы плацяць?
 
Аднак адзін з намеснікаў Сяргея Дзмiтрука Дзмітрый Каравякоўскі будучы ў самавітым званні падпалкоўніка міліцыі замест таго, каб пакараць або адправіць на курсы павышэння кваліфікацыі сваіх байцоў,
 
Намеснік начальніка Ленінскага РАУС Дзмітрый Каравякоўскі
 
піша ў аблсуд скаргу на пастанову суддзі Семянчука. Маўляў, яго хлопцы дзейнічалі законна, а Петрухин не. І гэта прашу заўважыць пры наяўнасці відэа.
 
Што людзі могуць падумаць пра такога падпалкоўніка? Гора-начальнік!
 
Тое, што Дзмітрый Рыгоравіч крые сваіх падначаленых, якія сваімі дзеяннямі наносяць непапраўны ўдар па іміджы, як Ленінскага РАУС Брэста, так і па іміджы ўсёй беларусскай міліцыі, паказвае мiлiцыянтаў зусiм не з прыгожага боку.
 
Бо, на мой погляд, дзеянні Тарасюка, Дзмітрука, Ярашука накіраваны на тое, каб выклікаць у людзей справядлівае пачуццё абурэння. Людзі і так незадаволеныя міліцыянтамі, а брэсцкія ўчастковыя падліваюць алей у агонь, у тым ліку і дзякуючы скарзе Каравякоўскага.
 
Дзмітрый Рыгоравіч, чаго вы дамагаецеся, заступаючыся за правапарушальнікаў у пагонах? Вы хочаце, каб было як на Украіне? Памятаеце, як некалькі гадоў таму тамтэйшыя міліцыянты згвалтавалі дзяўчыну, а людзі пайшлі штурмаваць РАУС? Вы гэтага хочаце? Ці вы проста прыкрывае свой зад?
 
Карацей, я падаў у суд на УУС Брэсцкага аблвыканкама, на ўчастковых і на падпалкоўніка Каравякоўскага (яго я лiчу галоўным злачынцам). Пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды. За тыя трое сутак свайго жыцця, якія я правёў у ІЧУ, за тое, што вымушаны мець зносіны з бязглуздымі супрацоўнікамі i iх начальнiкамi і, за тое, што дзень горада, правёў не з сынам, а за кратамі. І далей па тэксце зыска:
 
“З-за пералічаных вышэй фактаў, я да гэтага часу знаходжуся ў стане моцнага душэўнага хвалявання (маральныя пакуты), выкліканым перанесенымi прынiжэннямi чалавечых і грамадзянскіх гонару і годнасці і незаконным пазбаўленнем волі з адначасовымі фізічнымі і псіхічнымі пакутамі.
 
Я пастаўлены ва ўмовы адчаю і безвыходнасці на будучыню.
 
Зыходзячы з прынцыпаў разумнасці і справядлівасці, з улікам усіх абставінаў справы, глыбіні маральнай шкоды і маральных пакут, памер маральнай шкоды я вызначаю ў памеры 10.000 (дзесяць тысяч) рублёў Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь з адказчыка Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама і па 6.000 (шэсьць тысяч ) рублёў Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь з кожнага адказчыка - участковага інспектара міліцыі (УІМ) АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста, старшага лейтэнанта міліцыі Тарасюка А.В., старэйшага УIМ АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста капітана міліцыі Дзмітрука Б.В., старэйшага УIМ АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста Ярашука М.В. і ЧВА намесніка начальніка АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста падпалкоўніка міліцыі Каравякоўскага Д.Г.
 
З павагай і любоўю, шчыра ваш