Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр
26.06.2017 Грамадства
Білі за тое, што я баптыст, за тое, што не паважаю Пуціна...
 
Калі ты сумленна робіш сваю працу журналіста і паказваеш усім свеце праўду пра сваю краіну, пра тое, напрыклад, як народ рэагуе на дэкрэт №3 і аб зваротнай рэакцыі ўладаў, ты вельмі лёгка трапляеш у ІЧУ.
 
Напрыклад, мяне агаварылі пінскія міліцыянты: начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Іван Яфімаў і яго паплечнік Юрый Куцэвіч – начальнік спецыялізаванага ізалятара. З іх слоў я, будучы ў 11 сакавіка 2017 года ў г. Пінску на акцыі пратэстаў супраць дэкрэта №3, заклікаў людзей прыязджаць на наступны дзень на такую ж акцыю ў Брэст. Суддзі А. Семянчук не спатрэбілася ніякіх доказаў, якія пацвярджаюць словы міліцэйскіх начальнікаў.
 
А вось зусім процілеглы выпадак. У ноч з 17 на 18 чэрвеня ў Бярозе быў жорстка збіты Мікалай Шыманскі. Зламыснікі пераблыталі яго з братам Іллёй, грамадзянскім актывістам, які летась працаваў у перадвыбарчым штабе Аляксандра Кабанава на выбарах у ППНС РБ і насіў майку з Пагоняй. Мікалай трапіў у шпіталь.
 
 
Мікалай Шыманскі: Збілі чатыры чалавекі па дарозе дадому. За тое, што я баптыст, за тое, што я не паважаю Пуціна. А за год да гэтага яны сустрэліся з маім братам Іллёй Шыманскім, які ў свой час прыцягваўся па тэме Пагоні, па тэме Плошчы ў 2006 годзе, і дакулупаліся да яго з нагоды Пагоні на грудзях. У іх завязалася сутычка, прыехала міліцыя і там мірна разабраліся. Адзін з тых, хто мяне збіваў, быў год таму сярод тых, хто чапляўся да брата.
 
Народны рэпарцёр: А міліцыянты ІХ знайшлі?
 
Мікалай Шыманскі: Так, усіх чацвярых знайшлі.
 
Народны рэпарцёр: Міліцыя ІХ затрымала?
 
Мікалай Шыманскі: Яны чакаюць пакуль я выйду са шпіталя. Вынікі збіцця прыйдуць да іх. І тады ўжо будуць разбірацца пасля таго, як я падам заяву. Да крымінальнай адказнасці хачу каб стабільна іх прыцягнулі, ну, і маральныя страты, каб пакрылі.
 
А пакуль Мікалай лечыцца, яго крыўдзіцелі, якіх міліцыя адразу ж знайшла, жывуць сабе як ні ў чым не бывала. Павал Білібуха, па словах братоў, завадатай, а яго паплечнік бравы хлопец Сяргей Васілеўскі, у мінулым дэсантнік.
 
 
Павал Білібуха распавёў сваю версію збіцця Мікалая: Збіў я. Я гэтага не адмаўляю. Ён падыходзіў да мяне тры разы. На трэці раз ужо прыйшлося пабіцца. Я яму прапанаваў: «Хочаш пабіцца?» Ён пачаў выказваць вось гэтыя рухі: «Амерыка – краіна будучыні», казаў, што наш урад дрэнны, Лукашэнка сыходзь. Ён п’яны быў. Я тое ж трошкі выпіўшы быў. Ну, як трошкі? Нармальна. І пайшло-паехала.
 
Сяргей Пятрухин: І вы яго так жорстка збілі?
 
Павал Білібуха: Што жорстка? Я стукнуў яго першы. Ён упаў. Ён апынуўся слабейшым, а мяне цяпер з працы звальняюць з-за гэтага. Разумееце? А мне дзіцяці трэба карміць. Зрабіў я ўсё гэта адзін. Васілеўскі трошкі ў канцы потым дадаў.
 
Мы сочым за развіццём падзей.
 
Працяг гісторыі чытайце на Берасцейскай вясне.