Уладзімір Вялічкін
20.05.2016 Грамадства
Ленін і Маскоўская Патрыярхія
 
Днямі наведаў Музей Напалеона Арды, што адкрыўся ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна.
 
Абсалютнай нечаканасьцю для мяне была экспазіцыя ў якой былі намяшаныя байкі пра Леніна, грашовыя знакі часоў расейскай імперыі СССР і Рэспублікі Беларусь. Кінулася ў вочы, што банкноты Рэспублікі Беларусь ,вядомыя як “зайчыкі”, былі прадстаўленыя толькі адным бокам – “звярушкамі”. Далей чарговыя нечаканасці, сярод здымкаў “савецкіх” герояў трапіўся здымак аддзелу ў польскай вайсковай форме, а мастацкая галерэя мяне ўвогуле ўразіла, мясціны якія адлюстраваў Напалеон Арда ў сваіх творах вачыма сучасных мастакоў: трактар у полі, нейкая цень на месцы нейкага збудавання, што калісь намаляваў Напалеон Арда, зараз ад будынку застаўся толькі цень...
 
Я адчуў сябе нібы прыехаў у Амерыку, там гісторыя пачынаецца з Калумба, а ў Варацэвічах з часоў 3-га падзелу Рэчы Паспалітай, а дакладней з Суворава. Падумаў: “Нехта тут добра прышпільваецца”.
 
Але не ўсё было зусім блага. Выявілась, што ў Варацэвічах 2 музеі, візаві адзін аднаго. Першы, куды я патрапіў, гэта стары будынак “для тых каму падабаюцца савецкія часы”.
 
У другім будынку сапраўды месціўся музей Напалеона Арды. Шмат рэпрадукцыяў, тыя сія рэчы амаль 100 гадовай даўніны. Асаблівая увага малюнкам праваслаўных цэркваў, пра цэркві іншых веравызнанняў не згадваецца, але ў рэпрадукцыях іх шмат.
 
Пасля паўстання 1930-1931 годоў мастак мусеў на 25 гадоў пакінуць Радзіму, ажаніўся на францужанцы, па вяртанні шмат ездзіў і маляваў. Маляваў замкі , палацы, маёнткі, тое што захавалась з краіны яго дзяцінства Рэчы паспалітай, Вялікага Княства... Жонка наведвала радавы маёнтак Арды ў Варацэвічах, захаваўся здымак.
 
Сярод малюнкаў старадаўніх замкаў і палацаў прыцягнулі увагу 2 нетыповыя для творчасці Арды малюнкі. Малюнкі турэмнай камеры, дзе сядзеў Напалеон Арда. Падчас паўстання 1863-1964 гадоў ён быў арыштаваны за тое, што мог удзельнічаць у паўстанні, адседзеў паўтары гады пад следствам у Кобрыне...
 
Вось такі цікавы лёс нашага земляка, аб якім мясцовыя даведалісь зусім нядаўна, дзякуючы аднаму мясцоваму настаўніку гісторыі.
 
У той сама дзень наведаў рэшткі уніяцкага манастыра ў Таракані. Апынулася, што ў 1959 годзе глаўны сабор высадзілі выбухоўкай. Мясцовыя жыхары расказалі, што Сабор узняўся і знік у клубах пылу, нібы ўзнёсся на Неба... Манашыя кель’і пераўтварылі на зернасховішча. Засталася манастырская сталоўка, падзяўбаная “чорнымі капальнікамі”. Тайны манастыра бударажаць розумы шукальнікаў скарбаў.
 
Выпадковы мясцовы жыхар расказаў, што падчас вайны немцы шукалі нейкія сакральныя каштоўнасці на тэрыторыі манастыра, што знайшлі невядома, але ўсіх работнікаў па заканчэнні пошукаў растралялі... Потым падвёў мяне да рэшткі цаглянога муру і паказаў на прымацаваную да яе шыльду: “Паглядзіце, што за лухта тут напісана “...Фрагмент Богаяўленскай цэркві, пабудаванай у 1780 годзе...” Тут невядома што адбываецца! Нядаўна група высокапастаўленых папоў уварвалася ў так званы “Дом траўніка”, маўляў вы тут акультызмам займаецесь! Работнікі дома муселі тлумачыцца і паказваць праваслаўныя іконы па кутах”... Я заўжды крытычна стаўлюся да рознага рода інфармацыі, але мяне парадавала, што мясцовыя любяць родныя мясціны і неабыякава ставяцца да маючых месца падзей:
“…вёскі Торокáнь (афіцыйная назва – Імянін) у Драгічынскім раёне [ПАМЯЦЬ: 528—529]. Упершыню згадваецца вёска ў 1517 г. З XVI ст. тут знаходзіцца Тараканскі базыліянскі манастыр. У эпоху Рэчы Паспалітай у Тараканскім манастыры знаходзілася сядзіба протаархімандрыта ордэна базыліянаў, дзейнасць якога была пашырана на тэрыторыі Беларусі, Правабярэжнай Украіны, суседніх рэгіёнаў Польшчы і Літвы. Пры Тараканскім манастыры на рубяжы XVI—XVII стст. заснавана школа. У апошняй чвэрці XVIII ст. пры манастыры існавала бібліятэка”. http://nn.by/?c=ar&i=163059
Паўсюль дзе я ні з’яўляўся мясцовыя, якія паміж самой камунікуюцца на мясцовых гаворках, звярталіся да мяне па-расейску і толькі пад канец размовы пераходзілі на сваю родную пераканаўшыся, што я “свой”.
 
Тое з чым я сутыкнуўсям на працягу аднаго дня нагадала мне нейкую параною – людзі як трапілі пад маскоўскі бот і маскоўскага папа дзвесце год таму так пад прыгнётам і засталіся нічога свайго ні зямлі, ня веры, толькі мястэчковая мова ў “разрабаванай сялянскай хаце”…
 
Тараканскі_манастыр фота 1900г