Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр
08.04.2018 Грамадства
Блогера хочуць запалохаць?
 
Крыніца, якой я не вельмі давяраю, паведаміў мне, што мяне хочуць закрыць надоўга, падкінуўшы наркотыкі. Нібыта, дастаў я каго-то, і чакаюць каманду. І гэта ўжо не супрацоўнікі Ленінскага РАУС з іх стратэгам Мікалаем Самосюком, а больш сур*ёзныя ворганы.
 
Пры гэтым крыніца, якой я не вельмі давяраю, спасылаецца на крыніцу якой я давяраю. Праблема ў тым, што з гэтым чалавекам, якому я давяраю, я даўно не сустракаўся і не ведаю калі ўбачуся – тэлефанаваць яму я не магу, ён мне таксама.
 
Шчыра кажучы, думаю, што лухта, правакацыя і ціск, каб супакоіўся, нікуды не лез, і забыўся пра Паўэр. Наогул, хочуць заткнуць.
 
Не бачу прычын пераацэньваць сябе, але успамінаючы участковых, і прапоров Ленінскага РАУС, якія оболгали мяне ў судзе па 17.3 і 23.4 КААП, самазадаволены твар іх кіраўніка Самасюка, з вялізарнымі шчокамі, які ведае, што нашым суддзям ніякіх доказаў не трэба - хопіць паказанняў яго падначаленых пачвар. Але гэтыя справы адміністрацыйныя. Крымінальны пераслед будзе больш жорсткі.
 
Але ладна. Будзем глядзець. На праўду гэта не выглядае, а на ўселякі выпадак я пра гэта распавёў.