Архіў навінаў

17.10.2009 Адбіткі пальцаў у Бярозе

У горадзе Бяроза супрацоўнікі міліцыі працягваюць у мужчынскай паловы насельніцтва браць адбіткі пальцаў.

Запрашаецца моцная палова Бярозы для адбіткаў пальцаў у Бярозаўскі РАУС позваў, якія  па  прыватным сектары разносіць сяржант міліцыі. Цяпер ужо для адбіткаў пальцаў не спасылаюцца на выбух 3 ліпеня 2008 года, як сказаў адзін з запрошаных Генадзь Кавальчук:

- Сказалі, што да 53 года нараджэння ва ўсіх мужчын, па нейкай пастанове, патрэбна ўзяць адбіткі пальцаў для біаметрычных дадзеных. Калі я не з'яўлюся ў міліцыю, то даставяць прымусова.

Па словах Кавальчука, ніхто з яго суседзяў, вызваных позвамі, не адмовіўся ад адбіткаў пальцаў.

Радыё Рацыя.

http://racyja.by/news/materyyaly/sotsyum/20547.html

Назад