Архіў навінаў

15.10.2009 У лясах Берасцейшчыны ўкраінцы будуюць лагеры

У Столiнскiм раёне памежнiкi знайшлi незвычайны лагер. У вялiкiм шалашы знаходзiлася дзесяць чалавек. Грамадзяне Украiны, якiмi i былi насельнiкi шалаша, патлумачылi вартавым мяжы, што яны прыйшлi ў беларускi лес збiраць ягады i грыбы.

У iх роднай вёсцы на тым баку мяжы працы няма, а дзяцей кармiць трэба, вось i пайшлi ўкраiнскiя вяскоўцы на свядомае парушэнне мяжы. Яшчэ i лагер абсталявалi, бо жыць збiралiся ўвесь нарыхтоўчы сезон. Парушальнiкаў дэпартавалi на радзiму. Дарэчы, у гэтым годзе ў памежных лясах Брэстчыны было затрымана каля дзвюх тысяч украiнскiх нелегалаў, якiя збiралi ягады i грыбы, паведамляе Звязда.

http://racyja.by/news/naviny/sotsyum/20440.html

Назад