Архіў навінаў

12.10.2009 Трох перапісчыкаў пакусалі сабакі

Упраўленне ўнутраных спраў Берасцейскага аблвыканкама знайшло галоўных «ворагаў» перапісу насельніцтва Беларусі.

Аблвыканкам распрацаваў спецыяльныя мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі пры правядзенні перапісу насельніцтва 14-24 кастрычніка.

Як паведамляе «Белорусский партизан», у зоне рызыкі аказаліся асобы, схільныя да здзяйснення правапарушэнняў, асобы, якія знаходзяцца на ўліку ў міліцыі, паднаглядныя, рэцыдывісты, нешчаслівыя сем'і і г.д. Кантакт з імі перапісчыкаў, у большасці дзяўчат-студэнтак, як адзначаюць у Берасцейскім аблвыканкаме, небяспечны наступствамі.

Аднак, як паказаў папярэдні абход кватэр і домаўласніцтваў на Берасцейшчыне, які завяршаецца 12 кастрычніка, пакуль найбольшую небяспеку для перапісчыкаў уяўляюць не раней судзімыя або алкаголікі, а сабакі прыватных дамоў. Зафіксаваныя тры выпадкі нападу на перапісчыкаў сабак, якія пакусалі іх у Камянецкім раёне і ў Пінску.

У сувязі з гэтым улады звярнуліся праз СМІ да насельніцтва вобласці з просьбай падчас перапісу не выпускаць сабак на прысядзібныя тэрыторыі ці трымаць іх на прывязі, каб пазбегнуць укусаў.

http://charter97.org/be/news/2009/10/12/22726/

Назад