Архіў навінаў

12.10.2009 Ідэолаг Брэсцкай вобласці заклікаў журналістаў да большай крытычнасці

Аляксандр Рагачук, кіраўнік ідэалагічнага аддзела Брэсцкага аблвыканкама, сустрэўся з маладымі журналістамі папяровых выданняў. Назваўшы сябе "іхным бацькам родным", ён заклікаў пісаць больш крытычных матэрыялаў, "бо гэта выклікае больш даверу ў насельніцтва".

Гэтым разам спадар Рагачук прамаўляў не па-беларуску. Між тым вядомая ініцыятыва менавіта брэсцкіх ідэолагаў, каб адзін дзень на тыдзень чыноўнікі гаварылі па-беларуску. Летась Аляксандр Рагачук быў адзіным з чыноўнікаў, хто з тэлестудыі віншаваў брэстаўчанаў з Новым годам і Калядамі па-беларуску.

Павал Грынь

http://www.euroradio.fm/by/1000/news/39329/

Назад