Архіў навінаў

12.10.2009 Пружанскі малочны камбінат купілі расіяне

З прылаўкаў у Брэсце знікла малако Пружанскага малочнага камбіната. Ужо некалькі тыдняў яго не завозяць у крамы, паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на "Брестский курьер".

Пастаўкі малака спыненыя з-за рэарганізацыі прадпрыемства. Пружанскі малочны камбінат стварае з расійскім бокам сумеснае прадпрыемства. З гэтай прычыны з канца верасня спынена вытворчасць натуральнамалочнай прадукцыі, а на рынкі Брэстчыны пастаўляюцца толькі масла і сыры.

Хто менавіта з расіян купіў малочны завод у Пружанах, не паведамляецца.

http://www.euroradio.fm/by/1000/news/39320/

Назад