Архіў навінаў

11.10.2009 Паштоўкі да прэзідэнта

У Берасці праваабаронцы Раман Кісляк і Юрась Бакур адзначылі Сусветны дзень без смяротнага пакарання распаўсюдам паштовак з зваротам да прэзідэнта Лукашэнка аб адмене смяротнага пакарання, накіраваных ад розных грамадзян.

Па словах Рамана Кісляка, акцыя доўжылася гадзіну на вуліцы Пушкінскай. Паштоўкі падпісалі 14 грамадзян, а 34 чалавекі ўзялі паштоўкі з сабой і сказалі, што ім трэба падумаць. Былі розныя меркаванні – "за" і "супраць", але ўсцішна тое, як сказаў праваабаронца, што моладзь супраць смяротнага пакарання.

14 падпісаных паштовак адразу былі накіраваны адрасату.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя.

http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20289.html

Назад