Архіў навінаў

10.10.2009 Акцыя на вуліцах Бярозы

На вуліцах Бярозы грамадскія актывісты распачалі акцыю "Назаві беларускую мову роднай і хатняй!" Гэта звязана з пытаннем у анкеце пра родную мову пад час перапісу Таму што упершыню побач з пытаннем - родная мова – у дужках удакладняецца: мова, засвоенная першай у раннім дзяцінстве. Актывісты лічаць падводным камнем такое удакладненне.

Праваабаронцы, сябры ТБМ і КХП-БНФ раздаюць грамадзянам улёткі з зваротам незалежнага грамадства з нагоды перапісу насельніцтва. Акцыя будзе доўжыцца да 14 кастрычніка, як паведаміла аб гэтым старшыня КХП-БНФ у Бярозе Галіна Кавалевіч. Па словах Кавалевіч, мэта акцыі: напомніць людзям, што ад таго, як пазначаць яны ў анкеце родную і хатнюю мову беларускай, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы.

На вуліцах Бярозы адказы былі рознымі, але значная большасць лічыць роднай мовай беларускую, А вось хатняй - 50 на 50.

Актывісты, якія парупіліся аб надрукаванні ўлётак за асабістыя сродкі, упэўнены, што іх праца недарэмная. Несумненна, знёмствы з зваротам, падпісаным выбітнымі асобамі Беларусі, павялічыць колькасць людзей, якія назавуць у адказах пад час перапісу роднай і хатняй беларускую мову.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя.

http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20270.html

Назад