Архіў навінаў

09.10.2009 Яўген Скрабец прыняў вайсковую прысягу

Актывіст Маладога фронту будзе служыць у транспартнай частцы ў Жлобіне.

Цырымонію прыняцця прысягі нельга было назваць масавай – удзельнічаў у ёй толькі адзін Яўген. Як высветлілася, адзін толькі берасцейскі маладафронтавец быў прызваны на службу падчас дадатковага прызыву ў верасні.

Як распавёў Яўген Скрабец прэс-службе Маладога Фронту, зараз ён займаецца, галоўным чынам, вывучэннем вайсковай тэрміналогіі: "Часам з-за гэтага ў нас з кіраўніцтвам ўзнікаюць спрэчкі: які тэрмін з якога вайсковага беларускага слоўніка лепш выкарыстоўваць".

Па словах Яўгена Скрабца, як кіраўніцтва часткі, так і салдаты ставяцца да беларускамоўнага салдата абсалютна пазітыўна.

Нагадаем, што Яўген Скрабец на працягу двух апошніх месяцаў супрацоўнічаў таксама з нашай радыёстанцыяй.

Барыс Гарэцкі, Радыё Рацыя, Менск. Фота Настассі Лойкі."Беларускія ўлады павінны таксама неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротную кару і на прывядзеньне ў выкананьне ўсіх ужо вынесеных прыгавораў. Яны таксама павінны ўсім зьняволеным, якія знаходзяцца ў камэрах сьмяротнікаў, замяніць вынесеныя прысуды на пажыцьцёвае зьняволеньне", — заявіла экспэрт "Міжнароднай амністыі" па Беларусі Хізэр Макгіл.

http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20256.html

Назад