Архіў навінаў

09.10.2009 Вакуленка даводзіць у судзе, што яго падманулі

Грамадскі актывіст Сяргей Вакуленка намагаецца вярнуць свае грошы, ахвяраваныя на помнік 1000-годдзя Берасця, але пакуль беспаспяхова.

Берасцейскі абласны суд пад старшынствам намесніцы старшыні абласнога суда Хацько аставіў рашэнне першапачатковай інстанцыі без змянення, а касацыйную скаргу Вакуленкі без задавальнення. Грамадскі актывіст Сяргей Вакуленка прасіў вярнуць ягоныя грошы, якія ахвяраваў на помнік, і расходы на адваката. Ён лічыць сябе абманутым. Таму што здаваў сродкі на адзін выгляд помніка, дзе павінны былі быць знакамітыя гістарычныя асобы, што спрычыніліся да Берасця – Афанасій Берасцейскі і кароль Польскі Ягайла. Але на канчатковым выглядзе помніка іх не аказалася.

Па словах актывіста, нарада суддзяў была доўгай, але вынік быў прагназуемы. Калі грошы вярнуць яму, то, можа здарыцца так, што свае грошы захочуць вярнуць многія.

Вакуленка збіраецца звяртацца з заявай да старшыні Берасцейскага абласнога суда.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя.

http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20244.html

Назад