Архіў навінаў

09.10.2009 Улады Баранавічаў не дазволілі правесьці пікет супраць сьмяротнага пакараньня

Намесьнік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрый Касцюкевіч даслаў адказ заяўніку пікету Сяргею Гоўшу, прымеркаванага да Усеагульнага дня супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца ва ўсім сьвеце 10 кастрычніка.

Чыноўнік гарвыканкама нават не паклапаціўся паведаміць у лісце сутнасьць і прычыны самой адмовы: "Ваша заява аб правядзеньні пікету ў г. Баранавічы 10 кастрычніка 2009 года не адпавядае дзейсным нарматыўным актам".

Такая бесцэрымоннасьць гарвыканкамаўскіх "служак народу" ў дачыненьні да грамадзян непакоіць мясцовых праваабаронцаў. Таму рашэньне Баранавіцкага гарвыканкама будзе тэрмінова абскарджана ў пракуратуры горада.

Дарэчы, рашэньне аб адмове ў правядзеньні пікету гарвыканкам прыняў настолькі неаператыўна, што разлічваць на дазвол проста не прыходзіцца.

http://spring96.org/be/news/29878/

Назад