Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр
06.02.2018 Грамадства
Нягнуткі
 
Выпадкова наткнуўся ў “аднакласніках” на відэа "Як мужык за праўдай хадзіў». Аўтар Алесь Суботка з Кобрына. Відэа было файнае, і я падумаў, што блогераў прыбыла, узрадаваўся, зьвязаўся з ім Алесем, які распавёў мне сваю гісторыю.
 
Алесь Суботка
 
А. Суботка. У 2015 годзе я наняў мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Куксюка для рамонту бацькоўскага дома ў кобрынскім раёне. Прывёз яго і ягонага роднага брата - яны працавалі разам - у вясковы дом і спытаў, колькі будзе каштаваць праца. Але браты сказалі, што адразу падбіць каштарыс не могуць. Браты прыступілі да працы, пачалі рабіць падмурак, але дамовы не склалі. Паздней мне ўдалося выбіць ў іх каштарыс на паперках. Выйшла амаль 3 000 даляраў. Працу сваю яны зрабілі з вялікімі недахопамі. Увесь падмурак залілі не ў ўзровень. З аднаго боку хаты ніжэй, з другога вышэй.
 
Гэтыя, так званыя прафесіяналы нават не паклалі гідраізаляцыйную плёнку пад металапрофіль. Зараз, каб гэта ўсё выправіць трэба здымаць металапрофіль, слаць плёнку, потым усё назад вяртаць, наогул, вялікі аб'ём працы.
 
Дрэнна зрабілі печ. Няправільна палічылі метраж падмурка. Я - ў міліцыю, а міліцыя ніякіх парушэнняў не бачыць.
 
Аляксандр Куксюк кажа, што не было дамовы. Усе са слоў заказчыка рабіў.
 
Так. Дамовы няма, а прэтэнзіі ёсць. Алесь Субоька звярнуўся ў суд і думаў, што хутка даб'ецца справядлівасці. Але цяжба цягнецца ўжо каля трох гадоў, у ўдалося адсудзіць толькі траціну панесенай шкоды.
 
За час разглядаў знайшліся і іншыя пацярпелыя ад «будаўнікоў» Куксюкоў.
 
Жыхар вёскі Ізабеліна. Дрэнна працавалі. Калі людзі б'юць лынды, атрымліваючы пры гэтым «днювку" - гэта як?
 
Аднак падаваць на братоў у суд ніхто з іх не збіраецца, не бачаць сэнсу.
 
А. Суботка. Я ўпэўнены, што Куксюкі на працягу больш за 10 гадоў займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. І падаткі плацяць часткова. Мне людзі казалі, што браты будавалі розным чыноўнікам дома, адрыны, гаражы, таму іх затуляюць з усіх бакоў. Я звяртаўся ў Кобрынскую падатковую, у брэсцкую, у Міністэрства па падатках і зборах – без вынікова.
 
Алесь кажа, што відэа ён зняў для таго, каб іншыя жіхары Кобрына і вёсак не паўтаралі яго памылак, і не зьвязваліся з нядбалымі прадпрымальнікамі. Шкада, што ня ўсе пацярпелыяі звяртаюцца да суд. Яны не вераць у нашае правасуддзе. Алесь Суботка намерен ісьці да канца.
 
Я захапляюся мужнасцю і ўпартасцю Алеся і думаю, што калі б, такіх як ён, было больш, то жылі б мы інакш. Напэўна.