Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр
02.12.2017 Грамадства
Сялянін ўпаў сам і зламаў сабе нагу
 
У Кобрынскім судзе слухаецца крымінальная справа, галоўным дзеючым персанажам якой з’яўляецца маёр міліцыі, вучастковы Кобрынскага РАУС Сяргей Куляшоў.
 
Яго абвінавачваюць па частцы 3, арт. 426 КК за нанясенне цялесных пашкоджанняў жыхару вёскі Бярозна Анатолю Глыцюку. Міліціянт зламаў тутэйшаму нагу.
 
Удзень 18 сакавіка 2017 пацярпелы вяртаўся з пахавання жонкі роднага брата і літаральна за 50 метрау ад ягонай хаты яго спыніў маёр Сяргей Куляшоў і запрасіў праехаць з ім у райаддзел. З нагоды таго, што спадар Глыцюк нібыта знаходзіўся ў нецвярозым стане.
 
Пацярпелы Анатоль Глыцюк і абвінавачаны міліцыянт Сяргей Куляшоў.
 
Што здарылася насамрэч сказаць вельмі цяжка, бо па версіі міліцыянта, калі ён пачаў апранаць кайданкі на Анатоля, сялянін па прычыне свайго стану ўпаў сам і зламаў сабе нагу. Маўляў, вучастковы клапаціўся аб тым, каб Анатоль не трапіў пад колы аўто.
 
Глыцюк у сваю чаргу кажа, што ён проста не хацеў садзіцца ў міліцэйскую машыну і той ударыу яго нагой пад калена і зламаў дзве косткі.
 
Па словах Анатоля Глыцюка, Сяргей Куляшоў прапаноўваў вырашыць пытанне за грошы. Пацярпелы пагадзіўся і сказаў урачам, што пашкодзіў нагу ў побыце, ва ўласнай хаце, але потым напісаў заяву на міліцыянта і была ўзбуджаная крымінальная справа. Сведкі ж даюць вельмі супярэчлівыя сведчанні і зразумець дакладна дзе праўда вельмі цяжка, але факт застаецца фактам. Нага Анатоля зламаная.
 
Суд паслухаўшы ўсіх сведак змяніў абвінавачанаму маёру, які са жніўня бягучага года пакутуе ў СІЗА, меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, і міліцыянт будзе знаходзіцца пад хатнім арыштам.
 
Пастскрыптум. Людзі, якія пражываюць на адміністрацыўным вучастку Сяргея Куляшова, кажуць, што ён неаднаразова ўжываў фізічную сілу супраць жыхароў і на яго пісалі скаргі.
 
Сяргей Раманюк - адна із авяр кобрынскага міліцыянта. С. Куляшоў пашкодзіў яму пальцы.
 
Начальства характарызуе Сяргея Куляшова выключна са станоўчага боку, як непрымірымага ворага правапарушэнняў.
 
Маёр Куліш ў цяперашні час з'яўляецца дзеючым супрацоўнікам міліцыі і на пасяджэння прысутнічае начальик Кобрынскага РАУС У. Сцепанюк і яго намеснік па ідэалагічнай працы В. Турчыновіч.
 
зала паседжання